Вайсковы экспэрт аб падрыве БАМа: Сі Цзіньпін атрымаў яшчэ адзін доказ слабасці РФ
17- 30.11.2023, 21:27
- 39,090
Крэмль страціць вельмі шмат грошай.
CМІ са спасылкай на Службу бяспекі Украіны паведамляюць, што адбыўся выбух на Байкала-Амурскай магістралі ў Бураціі. Пашкоджана стратэгічная чыгунка паміж РФ і Кітаем.
Сайт Charter97.org папрасіў украінскага вайсковага палітычнага аглядальніка групы «Інфармацыйны супраціў» Аляксандра Каваленкі пракаментаваць буйную дыверсію на тэрыторыі РФ.
- Не ведаю, СБУ правяла гэтую аперацыю або проста там нешта выбухнула. Калі СМІ паведамляюць аб тых ці іншых падзеях са спасылкай на свае крыніцы ва ўкраінскіх спецслужбах, стаўлюся крыху з недаверам.
Больш давяраю афіцыйным крыніцам і заявам, тым больш, што ўкраінскія структуры дастаткова адкрытыя. Калі праводзіцца нейкая паспяховая аперацыя, а мы сапраўды за ёй стаім, то пра гэта паведамляецца. Як мы гэта бачылі, напрыклад, з Керчанскім мостам.
Чакаем афіцыйнага пацвярджэння, але агулам адзначу, што гэтая лагістыка вельмі важная для Расеі. Бо гэта адная з асноўных чыгуначных галінак па тэрыторыі ўсёй Расеі.
Яе пашкоджанне і нефункцыянальнасць наносіць сур'ёзныя страты не толькі лагістыцы на ўсёй тэрыторыі Расеі. Гэта яшчэ і даволі сур'ёзны ўдар па эканоміцы РФ.
Здавалася б, максімум праз тыдзень гэта ўсё адновяць, але размова ідзе пра каласальныя страты для эканомікі: прастоі грузаў, павелічэнне нагрузкі на іншыя, больш дарагія тыпы транспарту.
Калі ж гэта і праўда было зроблена адной з украінскіх спецслужбаў, то арганізацыя ў глыбіні расейскага тылу такой аперацыі павінна была мець прадуманы сцэнар з улікам усіх плюсаў, мінусаў, рызык і гэтак далей. Усё павінна было быць падрыхтавана вельмі прафесійна.
- Як можа адрэагаваць Кітай на гэтую аперацыю?
- Меркаванне Кітая наконт таго, што адбываецца на тэрыторыі РФ, якая ўварвалася ва Украіну, Кіеў павінна хваляваць менш за ўсё.
Гэта Кітай павінен хваляваць, каб у Кіеве не адкрылася пасольства Тайваня. Або каб Кіеў не падтрымаў міжнародную супольнасць у пытаннях прававой ацэнкі уціскання правоў і свабод уйгураў.
- Ці стане гэтая аперацыя свайго кшталту прыніжэннем Пуціна перад Сі Цзіньпінам?
- Скажу, што гэта не столькі прыніжэнне, колькі лішні доказ Сі Цзьньпіню таго, што Расея слабая. Кітай мае ўсе шанцы дасягнуць сваіх планаў, якія ён ставіць перад сабой на бліжэйшую 50-годку. Ад Расеі ж не варта чакаць якога-небудзь сур'ёзнага супраціву, калі гэты план пачне вымалёўвацца і рэалізоўвацца да заходняга ўзбярэжжа Байкала.