У Растоўскай вобласці РФ загінулі 12 акупантаў
26- 30.11.2023, 17:30
- 35,176
Марпехі загінулі на палігоне.
На палігоне ў Растоўскай вобласці РФ загінулі 12 акупантаў – гэта марскія пяхотнікі з Прыморскага краю. Інфармацыю пра здарэнне карэспандэнту 161.RU пацвердзілі тры незалежныя адна ад адной крыніцы – у сілавых структурах, войску і следчых органах.
Інцыдэнт адбыўся 3 лістапада на ваенным палігоне Кузьмінскі пад Растовам. Папярэдняй прычынай называюць незахаванне тэхнікі бяспекі.
– Блізу 20 чалавек з [брыгады марской пяхоты] распалілі вогнішча падчас абедзеннага перапынку побач блокамі боепрыпасаў. Снарад гранатамёта РПГ-7 скаціўся ў вогнішча і выбухнуў, – растлумачыў адзін з суразмоўцаў выдання. – На месцы загінулі восем чалавек, яшчэ восем атрымалі раненні. Усе пацярпелыя і загінулыя – гэта кантрактнікі з Уладзівастока.
Аналагічную версію падзей карэспандэнту 161.RU яшчэ 4 лістапада пераказаў баец, які знаходзіўся ў дзень трагедыі на Кузьмінскім палігоне. Аператыўна праверыць ягоныя словы не атрымалася, але цяпер зразумела, што яны супадаюць з высновамі следства. Чатыры цяжкапараненыя байцы памерлі ў шпіталі цягам некалькіх дня. Пасля здарэння на месцы пабываў камандзір Ціхаакіянскага флоту.