7 траўня 2024, aўторак, 11:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін траціць яшчэ адну «зону ўплыву»

4
Пуцін траціць яшчэ адну «зону ўплыву»
Пятро Аляшчук

Маскву адтуль упэўнена выцясняюць.

На гэтым тыдні ў Казахстане з візітам пабываў Эмануэль Макрон. Гэта дастаткова паказальна на фоне папярэдніх сустрэч кіраўнікоў сярэднеазіяцкіх дзяржаў з кіраўніцтвам ЗША.

Такая ўвага да Сярэдняй Азіі, відавочна, невыпадковая. Масква адтуль упэўнена адыходзіць.

Рэгіён, які даўней быў калоніяй маскавітаў, а пасля раскідання СССР там пачаў узмацняцца ўплыў Кітая, цяпер ужо цалкам адыходзіць ад расейскай «зоны ўплыву». Ясна, гэта азначае, што Кітай можа яшчэ больш узмацніць тамака свой уплыў, што не можа не турбаваць Захад.

Аднак, мяркуючы з дзеянняў саміх кіраўнікоў тамтэйшых дзяржаў, яны таксама не супраць збалансаваць хоць неяк кітайскі ўплыў. Балансаваць расейскімі ўплывамі — гэта ўжо не варыянт. Імперыя моцна занятая. Настолькі моцна, што, дэкларуючы "вайну супраць NATO", забірае войскі з мяжы з Фінляндыяй, якая надоечы сталася сябрам NATO, і кідае іх на ўкраінскі фронт.

Падзенне карабахскіх сэпаратыстаў і геапалітычны паварот Арменіі — прыкмета краху АДКБ. Адпаведна, спадзявацца на маскавітаў, як на інструмент балансу — бескарысна. Гэта азначае пошук балансу ў іншых пунктах. У тым ліку на Захадзе.

"Сфэра ўплыву", праз якую бункерны стары пачаў сваю ўласную экспансію на постсавецкай прасторы, і якая, нарэшце, выявілася ў цяперашняй вайне, ахоплівала і дзяржавы Сярэдняй Азіі. Аднак адтуль расейскі ўплыў выцякае як вада.

Нешта мне падказвае, што на працягу параўнальна невялікага гістарычнага перыяду, які вымяраецца дзесяцігоддзямі, ніякіх такіх уплываў там не застанецца наогул.

Пятро Аляшчук, «Фэйсбук»

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках