Расейскай абароне Крымскага моста нанесеная вялікая шкода
- 1.12.2023, 10:48
- 14,156
Апублікаваныя звесткі са спадарожнікаў.
Абароне незаконна ўстаноўленага расейцамі Керчанскага моста нанесеная вельмі вялікая шкода. Гэта дакладна дэманструюць звесткі, атрыманыя са спадарожнікаў, паведамляюць OSINT-даследчыкі MT Anderson.
Здымкі ў аптычным дыяпазоне паказваюць, што 28 лістапада 2023 года была нанесеная моцная шкода у паўднёва-ўсходняй частцы моста.
У выніку 3 расейскія баржы былі поўнасцю затопленыя, адна часткова затопленая, 2 поўнасцю змытыя вадой.
Таксама назіральнікі заўважылі яшчэ адну баржу, якая трымаецца на плаве, але пры гэтым абсалютна ні да чаго не прышвартаваная.