14 студзеня 2026, Серада, 7:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NZZ: «Хартыя» нанесла балючы ўдар расійскай прапагандзе

4
NZZ: «Хартыя» нанесла балючы ўдар расійскай прапагандзе

Пры гэтым узмацніўшы украінскую перамоўную пазіцыю.

Украінскія сілы дасягнулі важнага тактычнага поспеху на Купянскім накірунку: элітная брыгада «Хартыя» вызваліла некалькі вёсак на поўнач ад горада ў Харкаўскай вобласці, фактычна акружыўшы расійскія падраздзяленні ў цэнтры Купянска.

Паводле даных украінскага камандавання, каля 200 расійскіх вайскоўцаў апынуліся адрэзанымі ад забеспячэння, піша швейцарская газета Neue Zürcher Zeitung.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у пятніцу асабіста наведаў гэты накірунак — адзін з самых рызыкоўных візітаў ад пачатку вайны — і запісаў відэазварот перад разбураным указальнікам Купянска, падзякаваўшы байцам. Зяленскі падкрэсліў: «Вельмі важна мець поспехі на фронце, каб Украіна магла дасягаць і дыпламатычных поспехаў».

Гэта контрнаступленне супала па часе з мірнымі перамовамі і абвяргае сцвярджэнне Расіі і заяву прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пра тое, што Украіна прайграе вайну і павінна пайсці на балючыя саступкі. Украіна таксама працягвае трымаць абарону Пакроўска і Мірнаграда ў Данецкай вобласці, нягледзячы на пагрозу акружэння, каб не даць Расіі новых перамог падчас перамоваў.

Для Масквы гэта балючы ўдар: захоп Купянска — важнага чыгуначнага вузла з даваенным насельніцтвам каля 25 тысяч — быў прыярытэтам з лета. 20 лістапада расійскае камандаванне паведаміла Пуціну пра поўны кантроль над горадам, а генерал Сяргей Кузаўлеў атрымаў званне «Герой Расіі». Украіна заўсёды адмаўляла гэтыя заявы, а цяпер нават расійскія вайсковыя блогеры прызнаюць, што паведамленні мелі прапагандысцкі характар для ўмацавання пазіцый Расіі на перамовах.

Нягледзячы на поспех пад Купянскам, сітуацыя на фронце застаецца складанай.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках