27 лiпеня 2024, Субота, 3:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння - дзень нараджэння Эдуарда Лобава

6
Сёння - дзень нараджэння Эдуарда Лобава

Герою магло б споўніцца 35 год.

Сёння - дзень нараджэння Эдуарда Лобава.

- Майму Эдзіку магло б споўніцца 35 гадоў. Яшчэ было б цэлае жыццё наперадзе. Але трэба было расейскай жывёліне развязаць вайну з Украінай і забіць майго сыночка. А адзін з арганізатараў забойства, конская расейская морда, учора быў запрошаны на пасяджэнне АБСЕ. Колькі яшчэ павінна забіць Расея, каб свет зразумеў, што гэта краіна - маньяк. Яна забівала і будзе забіваць суседнія народы і з гэтым трэба нешта рабіць. Але крывавыя расейскія грошы запдюшчваюць вочы і вушы і сумленне работнікаў арганізацый, якія павінны нас абараняць, - напісала маці Эдуарда Марына Лобава ў Facebook.

Эдуард на радзіме марыў стаць афіцэрам і для гэтага пайшоў у войска. Пасля выбараў 2010-га года трапіў за краты і адседзеў "ад званка да званка", таму што адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні.

Пасля вызвалення Эдуард як добраахвотнік удзельнічаў у абароне Украіны ад расейскай агрэсіі з лета 2015 года. У 16-м годзе ўдзельнічаў у абароне пасёлка Пяскі Данецкай вобласці і пасёлка Крымскае Луганскай вобласці. У 2017-м годзе, калі ва ўкраінскае войска дазволілі набіраць замежнікаў, падпісаў кантракт.

На вайне, якую Расея развязала ў 2022-м годзе, Лобаў быў стралком з гранатамёта і стралком пераноснага супрацьтанкавага комплексу Javelin. Удзельнічаў у абароне Кіева, Чарнігава, Бахмута, Вуглядара. У сваім астатнім баі ён, фактычна, выратаваў жыццё свайго камандзіра Івана Завяршынскага. За гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пасмяротна ўзнагародзіў Лобава ордэнам "За мужнасць" III ступені.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках