Мабілізацыя ва Украіне па-новаму: тры важныя пытанні
7- 10.12.2023, 10:18
- 8,316
Не ўсе змены ўкраінцам даспадобы.
Ва Украіне на заканадаўчым узроўні абмяркоўваюцца новыя падыходы да мабілізацыі — над будучым дакументам актыўна працуюць парламентарыі і вайскоўцы.
У грамадстве ўжо абвяшчаецца шэраг магчымых змен, і не ўсё ўкраінцам даспадобы.
Сваім поглядам наконт змен у заканадаўства аб мабілізацыі ў эфіры «Апостроф TV» падзяліўся ўкраінскі адвакат Расціслаў Кравец:
Мабілізацыя ўзброеных структур
Вось літаральна на гэтым тыдні мы пачулі гісторыю з муніцыпальнай вартай у Запарожжы. Маю вельмі вялікае пытанне да існавання наогул муніцыпальнай варты як структуры. Чаму гэтую муніцыпальную варту не мабілізуюць — гэта падрыхтаваныя дужыя хлопцы, гатовыя да абароны Украіны.
Што да паліцыі, НАБУ, ДБР і г.д. — трэба ўзважана падыходзіць да штата. Але найперш трэба наладзіць вайсковы ўлік і праводзіць належную падрыхтоўку грамадзян Украіны да абароны сваёй краіны.
Дэмабілізацыя
Мы бачым, што вайскоўцаў не стае. Мы гаворым не пра страты, а пра вялікі брак вайскоўцаў. Ключавое пытанне не ў тым, каб дэмабілізаваць, а ў наданні належнай медыцынскай і псіхалагічнай дапамогі, ратацыі і замене. Калі гэта будзе — будзе ўсё добра.
На сённяшні дзень таксама не развязанае пытанне з жаўнерамі. Тыя законапраекты, якія падаюцца, прапануюць наступнае: мы вайскоўцаў тэрміновай службы звальняем са службы, на працягу пяці дзён яны павінны стаць на вайсковы ўлік, і іх адразу мабілізуюць. Гэта значыць, тыя хлопцы, якія ў 19 гадоў пайшлі на тэрміновую службу ва УСУ, цяпер не могуць удзельнічаць у баявых дзеяннях. Але іх хочуць, умоўна кажучы, звольніць са службы і прыцягваць да баявых дзеянняў.
А пытанне дэмабілізацыі вельмі рана ўзнімаць з пункту гледжання абароны дзяржавы. Але людзям трэба адпачыць, і гэтае пытанне трэба разглядаць неадкладна. Аднак мяне ўзнікае такое ўражанне, што дэпутаты сабе нешта там думаюць, паставілі тую ж Бязуглую, яна сабе нешта сказала, потым гэта ў грамадстве абмеркавалі, рассеялася і ўсё. А трэба разглядаць сітуацыю на фронце з нястачай людзей хутка і эфэктыўна.
Патрэбны комплексны падыход, а не штотыднёвыя пастановы Кабінета міністраў, якімі безупынна мяняюць парадак выплат вайсковым, нейкія вымовы або адхіленні. А трэба займацца тым, каб войска ваявала і людзі былі матываваныя.
Рэкрутынг
Што да сітуацыі з рэкрутынгам. Просты прыклад: запісаўся чалавек на працу ў штаб забеспячэння, а пасля яго кідаюць на штурмавыя дзеянні. Ёсць багата выпадкаў, калі чалавек праходзіў навучанне за мяжой на той або іншай тэхніцы, а іх накіроўваюць у штурмавікі. Хто за гэта панясе адказнасць?
Вось цяпер расказваюць, што чалавек запішацца на тую або іншую дзейнасць. А хто яму дасць гарантыі, што ўмоўнага кіроўцу альбо аператара дрона не кінуць на штурмавыя дзеянні? Ніякіх гарантый няма. Але чалавек ужо падпісвае кантракт. Ці будзе ў гэтым выпадку матывацыя яго падпісваць? Таму найперш трэба, каб дзяржава выконвала свае абавязкі, а не спрабавала маніпуляваць. Гэта значыць, ты падпісаў кантракт — і ідзі штурмуй. Гэта войска, гэта вайна, якая ўсё спіша. І нічога, што падаваўся ў кіроўцы або яшчэ куды-небудзь там.
А што да гарантый, то трэба разумець, што гэта вайна. І нельга гарантаваць чалавеку, што ты запісваешся на дроны і не пойдзеш штурмавіком. А ў нас наглядзеліся амерыканскіх фільмаў або начыталіся прыгожых амерыканскіх кніг аб тым, як там адбываецца рэкрутынг. Мы такой колькасці людзей не маем, і гэта немагчыма фізічна зрабіць.