У Гарадзенскай вобласці раптам з'явіліся цэлыя зграі ваўкоў
27- 10.12.2023, 16:50
- 25,126
Адкуль - ніхто не ведае.
У Гарадзенскім раёне жывёльная анамалія: на тэрыторыях сельгаскааператыва "Азёры" зубры пачалі выцясняць казуль з нажытых стагоддзямі месцаў пражывання. Прычына, мяркуе кіраўнік кааператыва Аляксандр Шышко, можа быць і ў росце папуляцыі ваўкоў.
Са слоў Аляксандра Шышко, апошнім часам у рэгіёне павялічыліся выпадкі сустрэчы з ваўкамі. Адкуль жывёлы з'явіліся - невядома, але паспелі "прынесці нямала шкоды паляўнічай гаспадарцы".
Кіраўнік “Азёр” адзначае: раней у гэтых месцах з'яўляліся так званыя ваўкі-прыхадні, але са з'яўленнем платоў на мяжы яны аселі на сталае месца жыхарства.
Воўчае логава знойдзена каля вёскі Стрыеўкі ў Гарадзенскім раёне: расстаўленыя дзесяць фотапастак зафіксавалі цэлыя зграі звероў.
Зараз папуляцыю ваўкоў “карэктуюць” егеры, выманьваючы жывёлін характэрным падвываннем. Ужо забіта сямёра ваўкоў.