У Фінляндыі паўторна затрыманы адзін з верхаводаў ДШРГ «Русіч»
6- 10.12.2023, 17:00
- 12,110
Гэты выпадак выключны па шэрагу прычын.
Ян Пятроўскі, расейскі нэанацыст, які з'яўляецца адным з лідараў расейскай нэанацысцкай тэрарыстычнай групоўкі ДШРГ «Русіч», якая мае дачыненне да забойстваў і катаванняў ваеннапалонных і цывільных украінцаў, не паспеў выйсці на волю ў Фінляндыі. Яго зноў затрымалі - на гэты раз супрацоўнікі фінскай крымінальнай паліцыі.
Аб гэтым паведамляе фінскае выданне Yle. Паводле інфармацыі журналістаў, паліцыя пачала супраць Пятроўскага папярэдняе расследаванне, яго падазраюць ва ўчыненні тэрарыстычных злачынстваў ва Украіне.
У паліцыі вывучаюць матэрыялы, якія даслала Украіна. А пастанова аб тым, ці пачынаць расследаванне супраць Пятроўскага па факце тэрарызму, можа быць прынятая ўжо ў пачатку наступнага тыдня.
Выданне адзначае, што выпадак такога расследавання для Фінляндыі выключны, бо падазраваны - не грамадзянін краіны, а злачынствы ён учыняў за яе межамі. Аднак фінскія законы дазваляюць расследаваць такія справы.