Лукашэнка падарыў Сі Цзіньпіну двух зуброў
28- 10.12.2023, 21:08
- 20,592
Вось як іх дастаўлялі ў Кітай.
Двух зуброў з Нацыянальнага парку "Белавежская пушча" ў якасці падарунка ад Аляксандра Лукашэнкі адправілі ў пекінскі заапарк "Цынчуань". Тэлеграм-канал Берасцейскага аблвыканкама апублікаваў фота і відэа дастаўкі жывёл у Кітай.
У аблвыканкаме паведамілі, што нацыянальная ўправа лясной гаспадаркі і стэпаў Кітая падпісалі пагадненне аб ахове зубра еўрапейскага, якое прадугледжвае інфармаванне аб умовах утрымання, рацыёне харчавання, аб стане жывёл і інш. Магчыма, гэта азначае, што беларускія зубры будуць утрымлівацца ў належных умовах.