16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 3:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крыме раздаліся магутныя выбухі

1
У Крыме раздаліся магутныя выбухі

Акупанты скардзяцца на дроны і ракеты.

Расейскім захопнікам ніколі не будзе спакойна на часова акупаваных тэрыторыях Украіны. Так, у анэксаваным Крыме ўвечары 15 снежня прагрымелі некалькі выбухаў.

Пра гэта паведамляюць мясцовыя тэлеграм-каналы. Акрамя таго, на паўвостраве ўжо паведамляюць пра «актыўную працу расейскай супрацьпаветранай абароны», паведамляе «24 Канал».

Мясцовыя тэлеграм-каналы паведамілі пра ракетную пагрозу на Крымскім паўвостраве блізу 18 гадзіны 59 хвілінаў. Так, акупанты зноў скардзіліся на нейкі «трохкутнік» у небе.

Пасля стала вядома, што два выбухі прагрымелі ў Сімферопальскім раёне. З паведамленняў відавочцаў, гучныя гукі таксама даносіліся і да часова акупаванага Джанкоя.

Далей у сетцы з'явіліся кадры, калі ў раёне паміж населенымі пунктамі Чарнаморскае і Міжводнае працуе расейская СПА. На відэа можна ўбачыць, як расейскія сістэмы адну за адной пускаюць ракеты па невядомых варожых цэлях.

Паводле папярэдніх звестак, Крым нібыта атакавалі невядомыя беспілотнікі. Акрамя таго, паветраную трывогу на паўвостраве таксама не абвяшчалі.

Ужо а 20 гадзіне 2 хвіліны тэлеграм-каналы зноў паведамілі пра працу расейскага СПА.

Журналісты «Крым.Рэаліі» адзначылі, што ў Севастопалі было чуваць некалькі пускаў з рэактыўных бамбамётаў. Карэспандэнты падкрэслілі, што гукі пускаў былі зафіксаваныя блізу 19 гадзіны 50 хвілінаў у цэнтральнай частцы горада. Пасля пускаў былі чуваць гучныя выбухі, якія даносіліся з раёна ўваходу ў галоўную бухту Севастопаля.

Урэшце сітуацыю з гучнымі гукамі ў Крыме пракаментаваў так званы «губернатар Севастопаля» Міхаіл Разважаеў. Ён сказаў, што ў горадзе нібыта адпрацавала сістэма СПА над морам, збіўшы адзін БПЛА.

Разважаеў таксама расказаў, што пакуль ніякіх пашкоджанняў інфраструктуры нібыта не зафіксавана. Паводле ягоных словаў, у Севастопалі ідзе кантроль за абстаноўкай.

Мясцовыя прапагандысты не могуць вызначыцца, што менавіта ляціць у Крым, дроны ці ракеты. Аднак кажуць, што прадаўжаюць ляцець ракеты над Арабацкай Стрэлкай у кірунку Джанкойскага раёна.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках