15 чэрвеня 2024, Субота, 3:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У новы пакет санкцый ЕЗ патрапілі 12 беларускіх вайскоўцаў і чыноўнікаў

4
У новы пакет санкцый ЕЗ патрапілі 12 беларускіх вайскоўцаў і чыноўнікаў

Спіс.

У 12-ы пакет санкцыяў, які Еўразвяз увёў у дачыненні да Расеі ў сувязі з вайной супраць Украіны, увайшлі 12 беларускіх вайскоўцаў і чыноўнікаў.

У новы санкцыйны спіс ЕЗ уключаныя:

Алег Мішчанка, першы намеснік кіраўніка Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта;

Аляксандр Рахманаў, намеснік дзяржсакратара Рады бяспекі;

Аляксей Лабко, кіраўнік 230-га агульнавайсковага палігона;

Павел Муравейка, першы намеснік дзяржсакратара Рады бяспекі;

Валерый Равенка, кіраўнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва – памочнік міністра абароны;

Васіль Герасімаў, старшыня КДК;

Віталь Яфанаў, кіраўнік 174-га навучальнага палігона ВПС і войскаў СПА;

Леанід Давідовіч, камандзір 61-й авіябазы ў Баранавічах;

Сяргей Лагадзюк, намеснік кіраўніка Генштаба УС;

Уладзімір Чаравухін, кіраўнік гомельскай філіі «Белаэранавігацыі»;

Вячаслаў Расалай, намеснік старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта;

Аляксандр Дакучыц, кіраўнік берасцейскай філіі «Белаэранавігацыі».

Пад санкцыі таксама трапіла нараджэнка Віцебска Галіна Кацюшчанка – старшыня «выбарчай камісіі» ў акупаванай частцы Запарожскай вобласці.

Нагадаем, Еўразвяз 18 снежня зацвердзіў 12-ы пакет санкцый супраць Расеі праз вайну ва Украіне. Новыя абмежаванні набудуць моц пасля публікацыі ў афіцыйным часопісе.

Галоўным новаўвядзеннем новага пакета сталі абмежаванні супраць расейскай дыяментавай галіны: уводзіцца забарона на імпарт непрамысловых дыяментаў, здабытых, апрацаваных або вырабленых у Расеі, і абмежаванні на імпарт расейскіх дыяментаў, апрацаваных у трэціх краінах.

Абмежаванні закранулі таксама імпарт з Расеі вырабаў з жалеза, чыгуну, медзі і алюмінію. Уведзеная забарона на некаторыя хімічныя рэчывы, літыевыя батарэі, тэрмастаты і іншае.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках