18 чэрвеня 2024, aўторак, 14:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ увёў 12-ы пакет санкцый супраць Расеі

2
ЕЗ увёў 12-ы пакет санкцый супраць Расеі

Што ўвайшло ў новы пакет.

Еўрапейскі Звяз у панядзелак, 18 снежня, увёў у дзеянне новы, 12-ы, пакет санкцыі супраць краіны-агрэсаркі Расеі.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на сайт ЕЗ.

«У гэтым 12-м пакеце мы прапануем магутны набор новых спісаў і эканамічных захадаў, якія яшчэ больш аслабяць расейскую вайсковую машыну. Наша паведамленне дакладнае, як я ўжо заяўляў, калі ўзначальваў нефармальную Раду замежных спраў у Кіеве: мы застаемся непахіснымі ў сваёй адданасці Украіне і будзем падтрымліваць яе барацьбу за свабоду і суверэнітэт», - заявіў кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль.

Што ўвайшло ў новы пакет санкцый

Расейскія дыяменты

Накладваецца забарона на наўпроставы ці ўскосны імпарт ці перавозку алмазаў з Расеі. Гэтая забарона распаўсюджваецца на алмазы паходжаннем з Расеі, алмазы, якія экспартуюцца з Расеі, алмазы, якія ідуць транзітам праз Расею, і расейскія алмазы, апрацаваныя ў трэціх краінах.

Забарона таксама распаўсюджваецца на ювелірныя вырабы з расейскімі дыяментамі.

Імпартна-экспартны кантроль і абмежаванне

У санкцыйны спіс былі дададзеныя 29 арганізацый, якія падтрымліваюць вайскова-прамысловы комплекс Расеі ў яе вайне супраць Украіны. Некаторыя з іх належаць да трэціх краін і ўцягнутыя ў абыход гандлёвых абмежаванняў, ці з'яўляюцца расейскімі арганізацыямі, уцягнутымі ў распрацоўку, вытворчасць і пастаўку для вайскова-прамысловага комплексу Расеі электронных кампанентаў.

Прадоўжаная забарона на транзіт для тавараў і тэхналогій двайнога прызначэння, якія экспартуюцца з ЕЗ у трэція краіны праз тэрыторыю Расеі.

Абмежаванне кошту нафты

Будуць уведзеныя больш жорсткія правілы абмежавання коштаў нафты. Таксама ўзмоцнены механізм абмену інфармацыяй дазволіць лепш ідэнтыфікаваць судны і арганізацыі, якія здзяйсняюць зманлівыя дзеянні, такія як перасоўванне з судна на судна.

Рада пастанавіла ўвесці правілы апавяшчэння аб продажы танкераў усякай трэцяй краіне, каб зрабіць іх продаж і экспарт больш празрыстымі. Размова, напрыклад, аб ужыванні транспартных сродкаў, якія могуць быць выкарыстаныя для ўхілення ад забароны на імпарт расейскай сырой нафты або нафтапрадуктаў і абмежавання цэн на G7.

Жалеза і сталь

Сённяшняя пастанова дадае Швэйцарыю ў спіс краін-партнёраў, якія ўжываюць набор абмежавальных захадаў па імпарце чыгуну і сталі з Расеі.

Індывідуальныя спісы

Акрамя эканамічных санкцый, Рада пастанавіла ўключыць у спіс значную колькасць дадатковых фізічных і юрыдычных асоб.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках