27 лiпеня 2024, Субота, 3:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША жорстка адрэагавалі на пастанову Пуціна павялічыць войска

5
ЗША жорстка адрэагавалі на пастанову Пуціна павялічыць войска

Кіраўнік РФ «раскідваецца чалавечым мясам».

У Белым доме ахарактарызавалі пастанову расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна аб павелічэнні колькасці расейскага войска. Там назвалі гэта «марнаваннем чалавечых рэсурсаў».

Гэтую пазіцыю выказаў каардынатар Рады ў пытаннях нацыянальнай бяспекі Белага дома, Джон Кірбі, паведамляе «Укрінфарм».

«Няма сумневаў, што Пуцін у даслоўным сэнсе раскідваецца чалавечым мясам, імкнучыся ўтрымаць тэрыторыю, якую яны незаконна акупавалі ва Украіне, і пры гэтым спрабуючы захапіць яшчэ больш», – сказаў Кірбі.

Ён падкрэсліў, што Узброеныя сілы Украіны перасягаюць расейскія ў якасці войскаў, кіраўніцтва, камандавання, кіравання, а таксама ў зброі, перададзенай Злучанымі Штатамі і іншымі краінамі.

Паколькі Пуцін не ў стане параўнацца з гэтай якасцю, ягоны адказ зводзіцца да спробаў дасягнення сваіх мэтаў колькасным павелічэннем вайсковых сілаў, як гэта адбылося пад Бахмутам.

«Гэта толькі падкрэслівае складанасці, з якімі расейцы сутыкаюцца ва Украіне і, імаверна, будуць працягваць сутыкацца. Таму наша настойлівая парада Пуціну палягае ў тым, каб ён адмовіўся ад гэтага і наогул пакінуў Украіну, тады яму не давядзецца турбавацца аб дадатковым нарошчванні вайсковай моцы», - падкрэсліў прадстаўнік Белага дома.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках