15 чэрвеня 2024, Субота, 21:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы высветлілі, чаму некаторыя немаўляты нараджаюцца вельмі буйнымі

1
Навукоўцы высветлілі, чаму некаторыя немаўляты нараджаюцца вельмі буйнымі

Даследнікі вывучылі медыцынскія пасведчанні аб нараджэнні 2621 амерыканскага дзіцяці.

Амерыканскія навукоўцы высветлілі, чаму некаторыя немаўляты нараджаюцца з вялікай вагой. Адзначаецца, што гэта можа быць звязана з парушэннем метабалізму і пагражае дзіцячым атлусценнем. Даследаванне публікуе часопіс Reproductive and Developmental Medicine (RDM).

Навукоўцы з Паўднёвага ўніверсітэта Джорджыі прааналізавалі звесткі трэцяга нацыянальнага абследавання здароўя і харчавання дзяцей у ЗША з 1988 да 1994-га года. Таксама яны вывучылі медыцынскія пасведчанні аб нараджэнні 2621 амерыканскага дзіцяці і зафіксавалі індэкс масы цела маці паддоследных.

Высветлілася, што буйныя немаўляты пасля ў два разы часцей пакутавалі ад атлусцення ва ўзросце ад двух да шасці гадоў. Дзеці з вялікай вагой часцей нараджаюцца ў маці з атлусценнем. Таксама на вялікую вагу дзіцяці ўплывае ўзрост парадзіхі – 25-гадовыя ў два разы часцей нараджаюць буйных дзяцей, чым жанчыны маладзейшыя за 20 гадоў.

Аўтары адзначаюць, што вялікая вага дзіцяці паказвае на парушэнне ў яго метабалічнай рэгуляцыі. Сярод прычынаў таксама пераяданне маці падчас цяжарнасці.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках