27 лiпеня 2024, Субота, 6:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Эстоніі заклікала стварыць трыбунал для кіраўніцтва РФ

8
Прэм'ер Эстоніі заклікала стварыць трыбунал для кіраўніцтва РФ
КАЯ КАЛАС
ФОТА: ANADOLU AGENCY

За захопніцкую вайну супраць Украіны.

Прэмʼер-міністарка Эстоніі Кая Калас заклікала стварыць міжнародны трыбунал для пакарання адказных за захопніцкую вайну Расеі супраць Украіны. «Для вайсковых злачынстваў ёсць Міжнародны крымінальны суд, які пераследуе такія дзеянні. Але павінен існаваць і трыбунал за злачынства агрэсіўнай вайны», – заявіла яна ў нядзелю, 3 снежня, падчас уручэння ёй у Гамбургу нямецкай прэміі за садзейнічанне міжнароднаму ўзаемаразуменню і прымірэнню імя Марыён Дзёнхоф.

«Агрэсіўная вайна – маці ўсіх злачынстваў», – падкрэсліла кіраўніца эстонскага ўрада, дадаўшы, што адказныя за яе высокапастаўленыя палітыкі павінны быць прыцягнуты да адказнасці.

Як адзначылі ў журы, Калас была ўдастоена прэміі за ўклад «у пабудову моцнай і дэмакратычнай Еўропы» на фоне расейскага поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну. Апроч эстонскага прэмʼера, узнагароду ўручылі таксама праваабарончай арганізацыі Hawar.help e.V., якая змагаецца за правы жанчын у Іране.

Прэмія імя вядомай нямецкай журналісткі Марыён Дзёнхоф уручаецца з 2003 года фондам Zeit (Zeit-Stiftung), газетай Die Zeit і фондам імя Марыён Дзёнхоф.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках