10 лiстапада 2024, Нядзеля, 2:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акупанты перамясцілі падбіты ў верасні ВДК «Менск»

2
Акупанты перамясцілі падбіты ў верасні ВДК «Менск»

Што з ім цяпер.

Падбіты ў верасні ў часова акупаваным Севастопалі (Крым) вялікі дэсантны карабель (ВДК) «Менск» вывелі з сухога дока.

Больш падрабязна – у матэрыяле РБК-Украіна.

Пры падрыхтоўцы матэрыялу выкарыстоўваліся крыніцы: маніторынгавая група «Крымскага ветру», Twitter OSINT-даследніка MT Anderson.

«У цяперашні час гэты ВДК (“Менск” – рэд.) з цалкам зрэзанай надбудовай знаходзіцца ў Карабельнай бухце побач з сухім докам, у якім карабель быў падбіты ўкраінскай ракетай 13 верасня», – гаворыцца ў паведамленні «Крымскага ветру».

Акрамя таго, паводле звестак маніторынгавай групы, падводная лодка «Растоў-на-Доне», таксама разбітая ракетай, па-ранейшаму стаіць у сухім доку і тут жа, у карабельнай бухце, дзе знаходзяцца вытворчыя магутнасці Севастопальскага марскога завода імя Серго Арджанікідзэ.

Таксама тут знаходзіцца яшчэ адзін ВДК праекту 775.

«Магчыма, ён чакае рамонту», – мяркуе «Крымскі вецер».

Удар па «Менску»

У ноч на 13 верасня ў Мінабароны РФ заявілі пра нібыта напад 10 крылатых ракетаў па караблерамонтным заводзе імя С. Арджанікідзэ.

У ГУР пацвердзілі нанясенне ўдараў па расейскіх ваенна-марскіх цэлях і партовай інфраструктуры ў Севастопалі, у выніку чаго быў пашкоджаны вялікі дэсантны карабель «Менск» і дызель-электрычная падлодка «Растоў-на-Доне».

Пазней камандзір Паветраных сілаў Украіны Мікалай Аляшчук намякнуў, што атаку правялі з дапамогай дальнабойных ракетаў ад заходніх партнёраў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках