27 лiпеня 2024, Субота, 3:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шосты за тыдзень самалёт расейскіх авіякампаній зламаўся проста ў палёце

9
Шосты за тыдзень самалёт расейскіх авіякампаній зламаўся проста ў палёце
АРХІЎНАЕ ФОТА:
ЛАДЗІСЛАЎ КАРПАЎ/ТАСС

Вознікі сталі лётаць, спадзеючыся на расейскае «авось».

Пасажырскі самалёт, які ляцеў з Казані ў Маскву, здзейсніў аварыйную пасадку ў аэрапорце Шарамеццева ў Маскве. Гэта ўжо шосты за тыдзень самалёт авіякампаній Расеі, які сутыкнуўся з паломам у паветры.

Пра гэта паведамляе The Moscow Times.

У самалёта адмовіла кіраванне сістэмай стабілізацыі. На борце знаходзіліся 182 пасажыры і шэсць чальцоў экіпажа.

У суботу, 2 снежня, борт Airbus А321 Аэрафлота, які ляцеў з Пецярбурга ў Маскву, запытаў аварыйную пасадку ў аэрапорце Шарамеццева. Пастанова аб экстранным прызямленні была прынятая праз адмову левага рухавіка.

Паломы расейскіх цывільных самалётаў сталі часцейшымі пасля таго як санкцыі, уведзеныя праз уварванне ва Украіну, адцялі Расею ад абслугоўвання лайнераў і паставак арыгінальных частак.

Для падтрымання самалётаў у дзейным стане Расавіяцыя раздала авіякампаніям сертыфікаты распрацоўнікаў авіятэхнікі. Гэта дазволіла вознікам самастойна рабіць рамонт суднаў, пасля чаго яны пачалі разбіраць пэўныя самалёты на дэталі для абслугоўвання іншай часткі свайго парку.

Журналісты "Праекту" заяўлялі, што з вясны 2022 года авіякампаніі патрабуюць ад персаналу не ўносіць дэфекты тэхнікі ў бартавыя дзённікі, у выніку чаго самалёты часта лётаюць няспраўнымі.

Са слоў былога пілота авіякампаніі Nordwind, шмат якія вознікі сталі лётаць, спадзеючыся на расейскае «авось».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках