27 лiпеня 2024, Субота, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія афіцэры расказалі, як ідэя генерала Цяплінскага павярнулася для іх катастрофай

5
Расейскія афіцэры расказалі, як ідэя генерала Цяплінскага павярнулася для іх катастрофай

Камандзір групоўкі «Дняпро» спрабаваў напалохаць УСУ, але нешта пайшло не так.

З'явіліся новыя дэталі разгрому калоны УС РФ у сяле Гладкоўка Херсонскай вобласці. Высветлілася, што пад агонь украінцаў сваіх людзей падставіў камандзір групоўкі «Дняпро» Міхаіл Цяплінскі.

Такой інфармацыяй падзяліўся Z-канал «ПДВ за Сумленнасць і Справядлівасць», які звязаны з афіцэрамі расейскага войска, паведамляе Дыялог.UA.

Рэсурс сцвярджае, што Цяплінскі даў загад размясціць вялікую калону УС РФ усяго за 22 км ад лініі фронту, каб стварыць бачнасць вялікай групоўкі і тым самым напалохаць УСУ. Задума павярнулася катастрофай для расейцаў. Разгром здарыўся 10 лістапада.

«У Цяплінскага з'яўляецца “геніяльная ідэя” вазіць туды-сюды калоны, каб ствараць эфект масавасці, а “х***ы (прабачце, цытата) бачылі з дронаў і космасу і баяліся рыпнуцца”. Павярнуўся гэты ідыятызм сотнямі загінулых, дэмаралізацыяй асабовага складу, а на пэўным этапе нават хаосам», – паведаміў Z-канал.

Ён удакладніў, што ў выніку па калоне ў Гладкоўку прыляцелі касетныя боепрыпасы HIMARS. Тады былі знішчаныя на месцы 76 расейскіх акупантаў, колькасць параненых была яшчэ большая. Таксама УС РФ страцілі вялікую колькасць тэхнікі.

«Ад гэтай дрэні (касетныя боепрыпасы HIMARS – рэд.), на жаль, не схаваешся, і яна, зараза, трэба прызнаць, б'е вельмі дакладна», – паведамілі афіцэры УС РФ.

Яны пагражаюць, што неўзабаве Цяплінскаму «давядзецца адказаць» за тое, што загубіў вайскоўцаў РФ.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках