Мянчанка выкінула з акна кватэры пакет з тысячамі даляраў
19- 5.12.2023, 18:21
- 16,342
Яна не змагла растлумачыць, навошта.
У Менску пажылая жанчына выкінула з акна грошы і рэчы. Матывы яна патлумачыць не змагла, яе даставілі ў шпіталь, паведамляе прэс-служба МУС.
У міліцыю паступіла паведамленне, што каля пад'езда дома па праспекце Ракасоўскага без нагляду ляжыць пакет з грашыма і раскіданыя рэчы.
Нарад, які прыбыў, высветліў, што грошы і рэчы выкінулі з акна кватэры, размешчанай у гэтым доме. На званок у дзверы 83-гадовая гаспадыня не адрэагавала, таму давялося знайсці яе сваячку і ўжо разам з ёй патрапіць у кватэру.
«Пажылая мянчанка, якая знаходзілася дома, прызналася, што гэта яна выкінула свае рэчы, але растлумачыць матыў учынку не змагла. Жанчына мела патрэбу ў медыцынскай дапамозе і была дастаўленая ва ўстанову аховы здароўя», – расказалі ва ўстанове.
Грошы памерам больш за 11 тысячаў рублёў (3340 даляраў) перадалі сваячцы пенсіянеркі.