27 лiпеня 2024, Субота, 3:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-камандзір войскаў ЗША ў Еўропе падрыхтаваў для Украіны план знішчэння Крымскага моста

5
Экс-камандзір войскаў ЗША ў Еўропе падрыхтаваў для Украіны план знішчэння Крымскага моста

Што для гэтага патрэбна.

Украінскія вайскоўцы будуць здольныя знішчыць Крымскі мост, валодаючы дастатковай колькасцю такіх кіраваных ракетаў, як Army Tactical Missile System (ATACMS) і нямецкія ракеты Taurus. Пра гэта ў артыкуле для Foreign Affairs піша былы камандзмр сухапутных войскаў ЗША ў Еўропе Бэн Ходжэс.

Адстаўны генерал называе будаўніцтва моста часткай стратэгіі Масквы ў дамінаванні ва Украіне і рэгіёне Чорнага мора. Ягонае знішчэнне можа стаць ключом да перамогі Украіны не толькі ў Крыме, але і ў вайне ў цэлым. Асноўнай праблемай для УСУ Ходжэс называе той факт, што мост устойлівы да пашкоджанняў і нападаў. Каб яго канчаткова вывесці з ладу, неабходная масаваная атака магутнымі ракетамі. Аднак нават такія перадавыя ракеты, як ATACMS, валодаюць абмежаванай дакладнасцю, і верагоднасць трапляння ў даволі невялікія цэлі на мосце невялікая.

Ходжэс адзначыў, што нямецкая ракета Taurus, прызначаная для разбурэння бункераў, можа мець вялікія шанцы на пашкоджанне аднаго або некалькіх апораў моста. Аднак Нямеччына адмаўляецца вылучыць Украіне гэтыя ракеты праз асцярогі крокаў у адказ Расеі.

Экс-камандзір падкрэслівае, што самы эфектыўны спосаб знішчэння моста – дэмантаж з выкарыстаннем выбуховых зарадаў. Аднак для гэтага неабходны прамы доступ да моста, якога ва ўкраінскіх войскаў пакуль няма.

Ходжэс заключыў, што да моманту вызвалення Крымскага паўвострава Украіне варта прадаўжаць атакаваць мост усімі даступнымі сродкамі, нават калі гэта дазволіць толькі часова выводзіць яго са строю. Сталыя атакі могуць запаволіць расейскую лагістыку і знізіць перавагу, якую Масква атрымлівае ад анэксіі паўвострава. Ён таксама нагадаў, што Расея разглядае магчымасць будаўніцтва тунэля пад Керчанскім пралівам супольна з Кітаем, што сведчыць пра іх непакой наконт пагрозы знішчэння моста.

Ходжэс заклікаў ЗША павялічыць пастаўкі ўкраінскім узброеным сілам неабходнай зброі і актывізаваць дыпламатычныя намаганні, каб пераканаць Нямеччыну даць Украіне ракеты Taurus. Ён падкрэсліў, што знішчэнне Крымскага моста з'яўляецца рэальнай задачай пры наяўнасці неабходных інструментаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках