УСУ знішчылі браняваную калону расейцаў пад Аўдзееўкай
9- 6.12.2023, 15:06
- 23,218
Атака на акупантаў пачалася з налёту рою FPV-дронаў.
Украінскія вайскоўцы распляжылі бронегрупу расейскіх войскаў на Аўдзееўскім кірунку каля вёскі Стэпавага.
У выніку атакі знішчаныя чатыры адзінкі браняванай тэхнікі і да 40 расейскіх вайскоўцаў.
Відэа апублікавалі ўкраінскія байцы падраздзялення «Хорн».
Паводле інфармацыі байцоў УСУ з перадавой, бронегрупа расейскай тэхнікі, якая складалася з, прынамсі, двух МТ-ЛБ, перайшла чыгунку ля Стэпавага на Аўдзееўскім кірунку.
У гэты час украінскія аператары беспілотных лятальных апаратаў (БПЛА) выявілі варожую калону і перадалі яе каардынаты артылерыі.
Паралельна расейцаў атакаваў рой FPV-дронаў.
«Для разумення, сённяшні штурм быў настолькі ганебны ў расейцаў, што яны нават не дайшлі да нашай пяхоты, бо нашы FPV-дроны проста распляжылі іх», – адзначыў баец украінскага падраздзялення.
У выніку артылерыйскага абстрэлу і атакі FPV-дронаў расейскія МТ-ЛБ былі знішчаныя. Таксама былі ліквідаваныя многія расейскія штурмавікі.