27 лiпеня 2024, Субота, 2:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ контратакавалі пад Бахмутам і Аўдзееўкай і адбілі некалькі пазіцый

1
УСУ контратакавалі пад Бахмутам і Аўдзееўкай і адбілі некалькі пазіцый

Расейцаў прымусілі адысці з перадавой лініі каля Аўдзееўскага коксахімічнага завода.

Украінскія войскі ажыццявілі контратаку паблізу Багданаўкі на Бахмуцкім кірунку і захапілі дзве пазіцыі, якія раней утрымлівалі часткі расейскіх ПДВ.

Таксама УСУ прасунуліся на ўсход ад сэктара чыгункі ля Аўдзееўскага коксахімічнага завода і прымусілі расейцаў адысці з дзвюх перадавых пазіцый.

Пра гэта паведамляе Інстытут вывучэння вайны (ISW).

Сітуацыя ў Харкаўскай і Луганскай абласцях

5 снежня расейскія войскі працягвалі наступ на лініі Купянск-Сватава-Крамянная, але пацверджаных поспехаў не дамагліся. У Генеральным штабе УСУ паведамілі, што ўкраінскія войскі адбілі расейскія атакі паблізу Сінькоўкі, Петрапаўлаўкі, Навасёлаўскага, Цернаў, Серабранскага лесу, Белагораўкі, Спорнага.

Расейскія блогеры сцвярджалі, што сілы РФ атакавалі на поўдзень і паўднёвы захад ад Лімана Першага і што баі працягваюцца паблізу Серабранкі і Грыгароўкі.

Вяшчальніца ўкраінскай брыгады, якая дзейнічае на Купянскім кірунку, Надзея Замрыга 5 снежня заявіла, што расейскія сілы зменшылі шчыльнасць артылерыйскага агню ў параўнанні з канцом лета 2023 года і выкарыстоўваюць танкі часцей, чым у кастрычніку мінулага года.

Баі ў Данецкай вобласці

Генеральны штаб УСУ паведаміў, што ўкраінскія войскі працягвалі штурмавыя дзеянні на поўдзень ад Бахмута. Украінскі вайсковы аглядальнік заявіў, што ўкраінскія сілы ажыццявілі контратаку паблізу Багданаўкі і захапілі дзве пазіцыі, якія раней утрымлівалі часткі расейскага 331-га паветрана-дэсантнага палка ПДВ РФ.

5 снежня расейскія войскі прадоўжылі лакалізаваныя наступальныя аперацыі паблізу Бахмута, але не здзейснілі ніводнага пацверджанага прасоўвання. Штаб УСУ паведаміў, што ўкраінскія сілы адбілі сама меней 11 штурмаў паблізу Багданаўкі, Кляшчыеўкі і Андрэеўкі.

Украінскі камандзір, які дзейнічае каля Бахмута, заявіў, што артылерыйскія падраздзяленні УСУ і аператары беспілотнікаў знішчаюць блізу 80% расейскай тэхнікі падчас расейскіх штурмаў.

Ён дадаў, што расейскія войскі сканцэнтраваныя на адбіванні раней страчаных пазіцый пад Бахмутам і выкарыстоўваюць штурмавыя аддзелы "Шторм-Z" для моцнага лабавога ўдару, а больш прафесійныя падраздзяленні, перш за ўсё ПДВ і чачэнскія элементы, для пошуку прагалаў ва ўкраінскай абароне.

Геалакацыйныя кадры, апублікаваныя 5 снежня, паказваюць, што расейскія войскі нібыта рушылі ўздоўж сэктара чыгункі на поўнач ад Аўдзееўскага коксахімічнага завода.

Генеральны штаб УСУ паведаміў, што ўкраінскія сілы адбілі сама менш 23 расейскія атакі на ўсход ад Новабахмутаўкі; на паўночны ўсход ад Бердзічаў і каля Стэпавага, Аўдзееўкі, Паўночнага і Першамайскага.

4 і 5 снежня расейскія блогеры заяўлялі, што працягваюцца пазіцыйныя баі ля Краснагораўкі і што войскі РФ аднавілі штурм ля Невельскага (14 км на паўднёвы захад ад Аўдзееўкі).

Прэсавая служба Таўрыйскай групоўкі войскаў Украіны 5 снежня паведаміла, што РФ аднавіла нанясенне авіяўдараў са штурмавікоў Су-25 і гелікаптэраў Ка-52 у ваколіцах Аўдзееўкі.

Украінскія войскі 5 снежня контратакавалі пад Аўдзееўкай. Геалакацыйныя кадры, апублікаваныя 4 снежня, паказваюць, што ўкраінскія войскі прасунуліся на ўсход ад сэктара чыгункі на поўнач ад Аўдзееўскага коксахімічнага завода. Украінскі вайсковы аглядальнік заявіў 5 снежня, што УСУ прымусілі расейскія войскі адысці з дзвюх перадавых пазіцый.

Расейскі «ваенны карэспандэнт» заявіў, што ўкраінскія войскі контратакуюць каля Стэпавага і ціснуць на расейскую абарону ў кірунку Новакалінава.

Генеральны штаб УСУ паведаміў, што ўкраінскія сілы адбілі сама менш 13 расейскіх атак ля Мар'інкі (на паўднёвы захад ад Данецка) і Новаміхайлаўкі.

Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі заявіла, што расейскія сілы меркавана кантралююць большую частку Мар'інкі, а ўкраінскія сілы захоўваюць кантроль над пазіцыямі на заходняй ускраіне населенага пункта.

Паўднёвая вось

Украінскі Генеральны штаб паведаміў, што расейскія войскі беспаспяхова атакавалі на поўдзень ад Залатой Нівы (11 км на паўднёвы ўсход ад Вялікай Навасёлкі).

Расейскі «ваенны карэспандэнт» сцвярджаў, што сілы РФ таксама няўдала атакавалі на паўднёвы захад ад Старамаёрскага (9 км на поўдзень ад Вялікай Навасёлкі).

Генеральны штаб УСУ паведаміў, што ўкраінскія войскі працягвалі наступальныя дзеянні ў Мелітопальскім кірунку. Міністэрства абароны Расеі заявіла, што ўкраінскія сілы атакавалі ля Балкі Успенаўкі (5 км на паўночны ўсход ад Рабоціна).

Войскі РФ беспаспяхова атакавалі на поўдзень і захад ад Рабоціна.

Расейскія «ваенныя карэспандэнты» сцвярджалі, што ўкраінскія сілы атакавалі лясны масіў паблізу Крынак на левым беразе Херсонскай вобласці.

Паўднёвае аперацыйнае камандаванне УСУ паведаміла, што за мінулы дзень расейскія войскі нанеслі тры авіаўдары 26 планернымі бомбамі ў кірунку Крынак.

Генеральны штаб Украіны паведаміў, што ўкраінская СПА паблізу вострава Змяінага збіла расейскі бамбавік Су-24, які спрабаваў нанесці ўдар па Адэскай вобласці.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках