У Беларусі абнавілі базу «дармаедаў»
17- 7.12.2023, 14:43
- 15,516

Каго ў яе ўключылі?
У пачатку снежня ў Беларусі абнавілі базу «дармаедаў». У яе патрапілі тыя, хто не змог пацвердзіць занятасць за ліпень-верасень, піша zerkalo.io.
«Дармаедам», у якіх ёсць ва ўласнасці жыллё, стануць выстаўляць эканамічна абгрунтаванымі тарыфамі аплаты за газ, ацяпленне і падагрэў вады.
Дармаедскую базу абнаўляюць раз на квартал. Каб не патрапіць у яе са снежня, трэба было да 21 кастрычніка пацвердзіць сваю занятасць. Для гэтага трэба прадставіць дакументы камісіі ў каардынацыі работы ў спрыянні занятасці.
Са снежня ва «ўтрыманцы» патрапілі тыя, хто не змог пацвердзіць сваю занятасць за трэці квартал (ліпень-верасень). Наступны раз базу абновяць да 1 сакавіка. У яе ўключаць тых, хто не зможа пацвердзіць занятасць за чацвёрты квартал (кастрычнік-снежань). Дакументы трэба падаць да 21 студзеня.
З тых, хто баў у базе і ў каго ёсць ва ўласнасці жыллё, будуць паводле эканамічна абгрунтаваных тарыфаў спаганяць аплату за газазабеспячэнне, ацяпленне і гарачую ваду. За апошнія дзве паслугі розніца ў ільготных і поўных тарыфах асабліва адчувальная, для «дармаедаў» расцэнкі вышэйшыя прыкладна ў 5 разоў.
Калі ў кватэры пражывае сям'я з некалькіх чалавек і аднаго з іх прызнаюць дармаедам, то спажытыя ЖКП дзеляцца на колькасць зарэгістраваных на жыллё: прызнаны утрыманцам аплачвае сваю частку поўным тарыфах (пры ўмове, што ён - уласнік жылля), а астатнія, хто не лічыцца у базе, - паводле льготных тарыфаў.
Як адрозніваюцца рахункі льготных і поўных тарыфаў
Розніца паміж «дармаедскімі» рахункамі і тымі, у якіх сумы палічаныя льготнымі тарыфамі, узнікае ў асноўным з-за тарыфаў на ацяпленне і падагрэў вады.
Эканамічна абгрунтаваны тарыф на ацяпленне і гарачую ваду зараз складае 126,29 рубля за 1 Гкал, а субсідаваны - 24,7187 рубля. Розніца - 5,1 разы.
Да прыкладу, у двухпакаёвай кватэры ў Менску на 50 «квадратаў», у якой прапісаны 1 чалавек, за спажыты аб'ём на 1,0163 Гкал трэба будзе заплаціць 25,12 рубля. Калі ж у гэтай кватэры ніхто не прапісаны, то сума да аплаты за ацяпленне складзе 128,35 рубля.
За гарачую ваду - за 0,4198 Гкал - у гэтай жа кватэры паводле поўнага тарыфу выйдзе 53,02 рубля, а паводле льготнага - 10,38 рубля.