3 лiстапада 2024, Нядзеля, 12:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне вызначыліся, як выдаваць беларусам пашпарты замежніка

8
У Нямеччыне вызначыліся, як выдаваць беларусам пашпарты замежніка

МУС краіны дало адказ.

У Нямеччыне пашпарты замежніка беларусам змогуць выдаваць мясцовыя органы, паведамляе «Нямецкая хваля» адказ МУС Нямеччыны.

Журналісты звярнуліся ў гэтае міністэрства з пытаннем, што рабіць беларусам, у якіх заканчваюцца пашпарты, а вярнуцца на радзіму для абмену дакументаў яны не могуць.

МУС Нямеччыны пасля вывучэння сітуацыі прыйшло да высновы, што мясцовыя органы могуць меркаваць, што немэтазгодна патрабаваць замены беларускага пашпарта, калі можна давесці факт палітычнага пераследу ў Беларусі. Установа папрасіла адпаведныя органы разглядаць магчымасць выдачы нямецкага праязнога дакумента беларусам.

Для атрымання такога дакумента грамадзянам Беларусь давядзецца звярнуцца з заявай у мясцовыя органы. У заяве трэба падрабязна выкласці прычыны, чаму небяспечна вяртацца ў Беларусь, і, магчыма, паказаць доказы.

Праблема з пашпартамі ў палітычных эмігрантаў узнікла пасля вераснёўскага ўказу Лукашэнкі. Ён забараніў беларускім амбасадам і консульствам выдаваць новыя пашпарты ўзамен пратэрмінаваных. Цяпер для замены пашпарта беларусам трэба вяртацца ў Беларусь і звяртацца ў органы МУС. Для многіх гэта пагражае палітычным пераследам.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках