27 лiпеня 2024, Субота, 3:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дапамога Украіне ад партнёраў упала да рэкордна нізкага ўзроўню са студзеня 2022 года

20
Дапамога Украіне ад партнёраў упала да рэкордна нізкага ўзроўню са студзеня 2022 года

На што можа спадзявацца Кіеў.

Дынаміка падтрымкі Украіны запаволілася, вылучаная ад партнёраў дапамога ў перыяд са жніўня да кастрычніка 2023 дасягнула новага мінімуму, упаўшы амаль на 90% у параўнанні з тым жа перыядам летась.

Пра гэта сведчаць вынікі даследавання, праведзенага Кільскім інстытутам сусветнай эканомікі, піша New Voice.

У перыяд са жніўня да кастрычніка 2023 года назіралася рэзкае скарачэнне аб'ёму зноў вылучанай дапамогі, прычым кошт новых пакетаў склаў усяго 2,11 мільярда еўраў, што на 87 адсоткаў менш у параўнанні з тым жа перыядам 2022 года і з'яўляецца самым нізкім паказнікам са студзеня 2022 года.

Адзначаецца, што цяпер Украіна ўсё больш спадзяецца на дапамогу ЗША, Нямеччыны, краінаў Паўночнай і Усходняй Еўропы, якія прадаўжаюць вылучаць як фінансавую дапамогу, так і важнае ўзбраенне, сярод іншага знішчальнікі F-16.

Аналітыкі Ukraine Support Tracker, які ахоплівае абавязальніцтвы краінаў за перыяд да 31 кастрычніка 2023 г. адзначаюць, што прагназаваць нешта пакуль не мае сэнсу, паколькі самае вялікае незакончанае абавязальніцтва – вылучэнне Украіне дапамогі ад Еўрапейскага Звязу – яшчэ канчаткова не зацверджанае, а дапамога з боку ЗША скарачаецца.

Адзначаецца, што з 42 краінаў-донарак толькі 20 падалі новыя пакеты дапамогі за апошнія 3 месяцы, што з'яўляецца найменшай іх актыўнасцю з пачатку вайны.

ЕЗ і ЗША, паводле словаў аналітыкаў, таксама ўзялі на сябе мала новых абавязальніцтваў.

Дырэктар даследчага цэнтра Кільскага інстытута Крыстаф Трэбеш заявіў, што гэтыя лічбы толькі «пацвярджаюць уражанне пра больш няўпэўненую пазіцыю» партнёраў Украіны ў апошнія месяцы, а беручы да ўвагі нявызначанасць далейшай дапамогі ад ЗША, Украіне «застаецца толькі спадзявацца», што ЕЗ урэшце прыме свой даўно абяцаны пакет дапамогі на 50 мільярдаў еўраў.

«Далейшая адтэрміноўка адназначна ўмацуе пазіцыі Пуціна», – адзначыў ён.

Даследнікі адзначаюць, што асноўнай групай актыўных партнёраў Украіны засталіся такія еўрапейскія краіны, як Харватыя, Фінляндыя, Нямеччына, Ірландыя, Літва, Люксембург, Нідэрланды, Нарвегія, Швэцыя і Швэйцарыя, а таксама такія краіны NATO, як Канада і Вялікая Брытанія. Акрамя таго, Украіна можа спадзявацца на буйныя раней абяцаныя шматгадовыя праграмы, на якія цяпер прыпадае большасць фактычна вылучанай дапамогі. Сярод іншых Данія, Нямеччына і Нарвегія далі 1,2 мільярда еўраў, 1 мільярд еўраў і 662 мільёны еўраў ваеннай дапамогі адпаведна за апошнія 3 месяцы ў рамках сваіх папярэдніх шматгадовых праграмаў.

У аб'ёме вылучанай ваеннай дапамогі краіны ЕЗ прадаўжаюць даганяць, а цяпер і апярэджваюць Злучаныя Штаты. Сярод іншага размова ідзе пра Нямеччыну і скандынаўскія краіны (Данія, Нарвегія, Швэцыя і Фінляндыя), якія вылучылі значную новую дапамогу ў апошнія месяцы.

З вылучаных 25 мільярдаў еўраў агульнай дапамогі ў цяжкім узбраенні (ацэньваўся перыяд са студзеня 2022 года да кастрычніка 2023 года) на ЗША прыпадае 43% агульнага яе кошту, у той час як на іншыя краіны ЕЗ разам прыпадае 47%, астатняе паступае ад розных іншых краінаў-донарак, сярод іншых Вялікай Брытаніі і Канады.

За апошнія 3 месяцы краіны ЕЗ далі Украіне цяжкае ўзбраенне на 780 мільёнаў еўраў, у параўнанні з 500 мільёнамі еўраў, вылучанымі ЗША. Новыя абяцанні Нямеччыны і краінаў Паўночнай Еўропы са жніўня 2023 спрыяюць гэтай тэндэнцыі, сярод іншага, беручы да ўвагі вылучэнне новых сістэмаў СПА Patriot і IRIS-T ад Нямеччыны і 19 знішчальнікаў F-16 ад Даніі ў рамках кааліцыі знішчальнікаў.

«У цэлым мы назіраем далейшае зрушэнне ў бок ваеннай дапамогі, напрыклад у схемах двухбаковай дапамогі», – сказаў Трэбеш.

Сярод дзесяці найбуйнейшых краінаў-донарак ваенная дапамога цяпер складае 58% агульнай дапамогі на стан 31 кастрычніка.

ЗША застаюцца найбуйнейшым ваенным донарам з агульнымі абавязальніцтвамі памерам 44 мільярдаў еўраў, але Нямеччына хутка «даганяе» іх, цяпер агульныя ваенныя абавязальніцтвы краіны перавышаюць 17 мільярдаў еўраў.

Меншыя краіны, напрыклад краіны Паўночнай Еўропы і Нідэрланды, таксама выконваюць усё большую ролю ў ваеннай дапамозе, гаворыцца ў даследаванні.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках