5 сакавiка 2024, aўторак, 0:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падзенне сусветных коштаў нафты апусціла кошт Urals ніжэй за столю

8
Падзенне сусветных коштаў нафты апусціла кошт Urals ніжэй за столю

Рынак дапамог санкцыям.

Кошт нафты Brent упаў да самага нізкага ўзроўню з канца чэрвеня. Высілкі краінаў АПЕК+ у скарачэнні прытоку нафты на сусветны рынак не даюць выніку: каціроўкі зніжаюцца з канца верасня, калі бараль Brent каштаваў $96,55, прычым падзенне доўжыцца, з адным выключэннем, сем тыдняў запар.

Агульны песімізм на нафтавым рынку спрыяў таму, што кошт расейскага гатунку Urals апусціўся ніжэй за ўсталяваную краінамі «Вялікай сямёркі» і ЕЗ столь $60 за бараль.

Кошт Brent паводле вынікаў гандлю ў сераду склаў $74,3. А нафта Urals у той самы дзень у балтыйскім порце Прыморск прадавалася за $56,15, у Новарасійску – за $56,55, паведамляе Bloomberg са спасылкай на звесткі Argus Media. Каціроўкамі Argus карыстаецца і сямёрка для кантролю столі, і Міністэрства фінансаў Расеі.

Сусветная эканоміка тармозіць, стрыманая высокімі адсоткавымі стаўкамі, якія цэнтрабанкі паднялі для барацьбы з інфляцыяй. Надзеі на паскарэнне росту найбуйнейшага сусветнага спажыўца нафты, Кітая, не апраўдаліся: ягоная эканоміка абцяжараная крызісам на рынку нерухомасці, з якім звязана блізу чвэрці ВУП, вялізнымі пазыкамі, узмацненнем жорсткасці кантролю над рынкавым сектарам з боку ўладаў.

Тыдзень таму краіны АПЕК+ пасля пасяджэння, якое некалькі разоў адкладвалася, пастанвілі, што Саудаўская Аравія прадоўжыць скарачэнне сярэднясутачнай здабычы на 1 млн бараляў да канца I квартала 2024 г. Расея ж, якая раней абмежавала экспарт нафты на 300 000 бараляў, павялічыць скарачэнне да 500 000. Не дапамагло: Brent пасля гэтага патаннела амаль на 10%

Важны ўклад у падрыў расейскага і саудаўскага бюджэтаў унеслі амерыканскія нафтавікі. Здабыча ў ЗША ў верасні дасягнула рэкордных 13,2 млн бараляў за дзень, паведаміла на мінулым тыдні Управа энэргетычнай інфармацыі. Боб Макналі, прэзідэнт Rapidan Energy Group, назваў павелічэнне прапановы з боку ЗША «самай вялікай нечаканкай з усіх нечаканак». Паводле звестак Міжнароднага энэргетычнага агенцтва, ЗША сёлета забяспечваюць 80% росту нафтаздабычы ў свеце.

З падзеннем сусветных коштаў абрынуўся і кошт Urals, які амерыканскія чыноўнікі, якія адказваюць за захаванне санкцый, у апошні час спрабавалі апусціць адміністрацыйнымі захадамі. Яны сталі караць тых, хто парушае столь і набывае расейскую нафту даражэй за $60 за бараль. З кастрычніка ЗША ўвялі санкцыі ўжо супраць васьмі такіх танкераў.

Гэтыя крокі спрыялі зніжэнню кошту Urals у асобных угодах да ўзроўню столі. Цяпер Argus зафіксавала першае з ліпеня падзенне ніжэй за яго. Паводле інфармацыі агенцтва, таксама вырас дысконт да Brent.

Акрамя таго, павялічыўся разрыў паміж коштам, які фіксуецца пры адгрузцы нафты ў Расеі, і коштам у порце дастаўкі. Праз гэтую розніцу пры экспарце ў Індыю сёлета знікла блізу $11 млрд, палічыў Bloomberg. Грошы застаюцца ў кішэнях пасярэднікаў і транспартных кампаній, часцяком нікому не вядомых. Каму яны дастаюцца ў выніку, незразумела.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках