27 лiпеня 2024, Субота, 2:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WSJ: Украіна вымушаная перайсці да абароны на фоне прасоўвання РФ

17
WSJ: Украіна вымушаная перайсці да абароны на фоне прасоўвання РФ

Расея страціць шмат сілаў у спробах зламаць украінскую абарону.

Украіна вымушаная перайсці да абароны на фоне прасоўвання РФ, таму наступны ўкраінскі контрнаступ можа адбыцца толькі вясной 2025 года, паведамляе The Wall Street Journal.

У матэрыяле гаворыцца, што Украіна трапіла «ў вельмі складаную геапалітычную сітуацыю». Сярод іншага, для ўкраінскага боку склалася некалькі негатыўных чыннікаў – няўдача летняга контрнаступу, верагодны прыпынак амерыканскай дапамогі праз унутрыпалітычныя сваркі ў Кангрэсе ЗША, няздольнасць ЕЗ забяспечыць супольнымі намаганнямі дастатковую ваенную падтрымку Украіны і прыкметны пераход расейскай эканомікі на ваенныя рэйкі.

«Павялічваючы ціск на Украіну, Расея не дэманструе ніякіх прыкметаў адмовы ад сваёй першапачатковай ваеннай мэты – захопу краіны», – гаворыцца ў матэрыяле.

Журналісты таксама звяртаюць увагу на нядаўнюю заяву прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, у якой ён анансаваў будаўніцтва абарончых умацаванняў уздоўж фронту. На думку аўтараў публікацыі, гэта сведчанне пераходу вайны ў новую фазу. Калі ў пачатку поўнамаштабнай вайны УСУ звярнуліся да тактыкі манеўранай абароны, то цяпер зноў вяртаецца тактыка акопнай вайны, якая была на Данбасе пасля 2014 года.

Калі Украіна і яе хаўруснікі змогуць пераадолець цяперашнія цяжкасці і прадоўжыць забяспечваць войскі, заходнія стратэгі мяркуюць, што найлепшы сцэнар – наступны год стане годам аднаўлення ўкраінскага войска. Іншая надзея ў тым, што Расея страціць шмат сілаў у спробах зламаць украінскую абарону. Урэшце гэта павінна азначаць, што вясной 2025 года Украіна зноў будзе мець патэнцыял для наступу – калі перажыве 2024 год, гаворыцца ў матэрыяле.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках