27 лiпеня 2024, Субота, 4:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі топ-прапагандыст раптоўна абрынуўся на Пуціна

14
Расейскі топ-прапагандыст раптоўна абрынуўся на Пуціна

Кіраўніка Крамля абвінавацілі ў «вялікай памылцы».

Адыёзны расейскі палітолаг Сяргей Марк заявіў, што дыктатар РФ памыліўся, калі ў 2022 годзе распачаў поўнамаштабную вайну супраць Украіны.

Гучную заяву ён зрабіў днямі ў эфіры расейскага рэсурсу "Живой гвоздь", паведамляе dialog.ua.

Вядоўца спытаў у Сяргея Маркава, ці пачаў бы ён "СВА", калі б змог вярнуцца ў 2022 год.

«Я б яе скасаваў. Думаю, практычна кожны скасаваў бы, мусіць. Скасаваў бы! (...) Аперацыя была не падрыхтаваная. Ідэя была, каб не гінуў ніхто… Ён (Пуцін — рэдакцыя) таксама чалавек, вялікія людзі і памылкі маюць вялікія, і ахвяры вялікія, так бывае», — заявіў крамлёўскі прапагандыст.

Характэрна, што незадоўга да поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну гэты ж Маркаў пераконваў расейцаў, што ўкраінцы не будуць супраціўляцца агрэсіі, а вайна працягнецца толькі некалькі дзён.

«Вялікая частка Узброеных сіл Украіны пяройдзе на бок Расеі… Адэса, Харкаў, Мікалаеў, Запарожжа, Херсон — там будуць сустракаць расейскага жаўнера-вызваленца з кветкамі, не кажучы ўжо пра Марыюпаль, Славянск, Краматорск. Я не маю ніякіх сумневаў», — казаў да вайны Маркаў.

Аднак, як толькі стаў відавочны крах "спецаперацыі", палітолаг раптам змяніў рыторыку.

Пры гэтым паказальна, што ён усё гэтак жа выступае за працяг агрэсіі супраць Украіны і забойства, нягледзячы на тое, што ўважае пастанову аб пачатку «СВА» за памылку.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках