27 лiпеня 2024, Субота, 2:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі лекар патлумачыў, ці абавязкова праходзіць 10 000 крокаў за дзень

31
Беларускі лекар патлумачыў, ці абавязкова праходзіць 10 000 крокаў за дзень

Упершыню пра гэтыя 10 тысяч медыкі загаварылі пасля 1964 года.

Загадчык абласнога кардыялагічнага цэнтра МАКБ Аляксей Дзяконскі расказаў, ці абавязкова трэба праходзіць 10 000 крокаў у дзень.

Са слоў лекара, пра колькасць 10 000 крокаў загаварылі пасля Алімпіяды ў Токіа 1964 годзе. Тады адзін з медыкаў Японіі палічыў сярэднюю колькасць крокаў, якія неабходна праходзіць чалавеку, каб спаліць калорыі, назапашаныя за дзень. Гэта аказалася 10 000.

Аляксей Дзяконскі адзначыў, што гэтая колькасць лічыцца прынятай для ўсіх. Але што да пацыентаў з ішэмічнай хваробай сэрца, цукровым дыябетам, артэрыяльнай гіпертэнзіяй, для іх колькасць крокаў у дзень не разлічвалася.

- Да гэтай колькасці трэба ісці паступова, з пэўным нарастаннем. Можна спачатку прайсці 3 тысячы крокаў, а праз тыдзень павялічыць да 5 тысяч. І так паступова дасягаць 10 тысяч. Галоўнае, каб гэтая дыстанцыя не прыносіла дыскамфорт чалавеку, – сказаў лекар-кардыёлаг.

Медыкі адзначаюць, што хада вельмі карысная. Чым канкрэтна?

- Яна актывізуе крывацёк;

- узбагачае ўнутраныя органы кіслародам і пажыўнымі рэчывамі;

- дапамагае зняць стрэс;

- трэніруе сардэчна-сасудзістую сістэму;

- умацоўвае апорна-рухальны апарат.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках