19 траўня 2024, Нядзеля, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Разведка Эстоніі: Цёплае надвор'е дапамагае ВСУ абараняцца ад новага наступу РФ

2
Разведка Эстоніі: Цёплае надвор'е дапамагае ВСУ абараняцца ад новага наступу РФ

Расейцы сабралі вялікую групоўку ў Запарожскай вобласці і побач з Вуглядарам.

Расейскія вайскоўцы пачалі новы наступ на Данбасе, аднак цёплае надвор'е дапамагае Узброеным сілам Украіны паспяхова абараняцца. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву камандуючага Выведвальным цэнтрам Сіл абароны Эстоніі палкоўніка Марго Гросберга.

Паводле яго слоў, актыўнасць баявых дзеянняў узрасла і ініцыятыва ў пэўнай ступені перайшла ў РФ. Ціск на ўкраінскіх вайскоўцаў вельмі моцны, аднак істотных зменаў на лініі сутыкнення няма.

Гросберг адзначыў, што наступу акупантаў перашкаджае цёплае надвор'е, якое не дае прамерзнуць зямлі.

- Іншымі словамі, надвор'е зараз спрыяе абаронным дзеянням ВСУ, - заявіў разведчык.

У Эстоніі канстатуюць, што гарачай кропкай сутыкнення з'яўляецца Бахмут, а ў напрамку Лімана актыўнасць РФ павысілася. Таксама расіяне сабралі вялікую групоўку ў Запарожскай вобласці і побач з Вуглядарам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках