20 траўня 2024, панядзелак, 6:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўскім ліфтабудаўнікам ва Украіне выставілі рахунак больш чым на $100 тысяч

10
Магілёўскім ліфтабудаўнікам ва Украіне выставілі рахунак больш чым на $100 тысяч

Беларускі завод не расплаціўся за прадукцыю.

Украінскае прадпрыемства "Стальканат" звярнулася ў Гаспадарчы суд Адэскай вобласці з пазовам да ААТ "Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання". Пра гэта «МагілёўАнлайн» стала вядома з дакумента суда, апублікаванага на партале Адзінага дзяржаўнага рэестра судовых пастаноў Украіны.

Пазоўнік патрабуе спагнаць з адказчыка запазычанасць 7,8 млн расейскіх рублёў (110,5 тысяч даляраў). Сутнасць пазову не паведамляецца, але можна меркаваць, што "Стальканат", які вырабляе, у тым ліку, і ліфтавыя канаты, паставіў сваю прадукцыю паводле кантракту ААТ "Магілёўліфтмаш", а поўнага разліку не дачакаўся.

Падрыхтоўчае пасяджэнне прайшло 1 лютага, аднак прадстаўнікі скаржніка і адказчыка ў суд не з'явіліся. Суддзя, які разглядае гэтую справу, у іх адсутнасць прыняў пастанову закрыць падрыхтоўчую справу і прызначыў на 6 сакавіка пасяджэнне для разгляду справы паводле сутнасці.

Пазоўніку прапанавана вызначэнне суда перакласці на ангельскую або беларускую мову, натарыяльна засведчыць пераклад і "ўласнымі сіламі" накіраваць дакумент адказчыку, што будзе зрабіць праблематычна. На наступны дзень пасля поўнамаштабнага ўварвання РФ украінская пошта спыніла супрацоўніцтва з "Белпоштай".

Аналагічная сітуацыя склалася і са замежнаэканамічнымі стасункамі дзвюх краін, якія фактычна замарозіліся, у тым ліку і ў банкавай сфэры. Так што нават калі ўкраінскі суд задаволіць пазоў "Стальканата", то на сённяшні дзень вельмі сумнеўна знайсці юрыдычны інструмент для выканання прысуду на тэрыторыі Беларусі.

Дарэчы, Украіна ў аднастароннім парадку скасавала большасць пагадненняў з Беларуссю. У канцы мінулага года ўлады прынялі пастанову з 18 траўня 2024 года спыніць сяброўства Украіны ў Канвенцыі СНД аб прававой дапамозе і прававых стасунках у цывільных, сямейных і крымінальных справах. Пры гэтым было заяўлена, што прававыя стасункі з Расеяй і Беларуссю будуць спыненыя неадкладна.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках