20 траўня 2024, панядзелак, 2:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што адбываецца на фронце: справаздача Генеральнага штаба УСУ

3
Што адбываецца на фронце: справаздача Генеральнага штаба УСУ
ФОТА: DEPO.UA

Расейцы ўзмацняюць групоўку войскаў на Ліманскім і Бахмуцкім кірунках.

Расейцы, нягледзячы на значныя страты, не адмаўляюцца ад намераў выйсці на адміністрацыйныя межы Данецкай і Луганскай абласцей, далей засяроджваючы асноўныя намаганні на вядзенні наступальных дзеянняў на Купянскім, Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Навапаўлаўскім кірунках. Пра гэта гаворыцца ў вечаровай справаздачы Генеральнага штаба УСУ за 11 лютага.

Расейцы ажыццяўляюць узмацненне сваёй групоўкі войскаў на Ліманскім і Бахмуцкім кірунках і актыўна ўжываюць авіяцыю для нанясення ўдараў па пазіцыях украінскіх падраздзяленняў. Агулам за дзень вораг нанёс 7 ракетных і 23 авіяцыйныя ўдары і зладзіў больш за 15 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню.

На Валынскім, Палескім, Северскім і Слабажанскім кірунках без істотных змен, прыкмет фармавання наступальных груповак не выяўлена.

Вораг далей утрымлівае свае падраздзяленні ў прымежных з Украінай абшарах, працягваюцца акцыі баявой падрыхтоўкі. Супраціўнік не спыняе артылерыйскія абстрэлы пазіцый украінскіх войскаў, а таксама паселішчаў паблізу лініі сутыкнення.

За гэты дзень варожыя абстрэлы атрымалі ваколіцы больш як 20 паселішчаў. Сярод іх - Сянькоўка Чарнігаўскай вобласці; Новавасілаўка, Парахань, Студзёнак, Старыкаў, Волфін Сумскай вобласці і Ваўчанск, Фігалоўка і Двурычная Харкаўскай вобласці. Таксама акупанты нанеслі авіяцыйныя ўдары непадалёк ад Ваўчанска.

На Купянскім і Ліманскім кірунках супраціўнік учыніў мінамётныя і артылерыйскія абстрэлы больш як 15 абшараў паселішчаў. Сярод іх - Альшана, Кіслоўка, Катляроўка і Пяшчанае Харкаўскай вобласці і Навасёлаўскае, Макееўка, Неўскае, Крэмень, Дыброва і Белагораўка на Луганшчыне.

На Бахмуцкім кірунку пад танкавыя, мінамётныя і артылерыйскія абстрэлы падпалі абшары такіх паселішчаў як Спорнае, Берастава, Васюкоўка, Параскавееўка, Гадзін Яр, Бахмут, Клішчыеўка, Прадцечына, Белая Гара і Жалезнае Данецкай вобласці. У цэлым - больш за 20 паселішчаў.

На Аўдзееўскім і Новапаўлаўскім кірунках пад танкавыя, мінамётныя і артылерыйскія абстрэлы трапілі абшары 17 паселішчаў, у тым ліку Аўдзееўка, Вадзяны, Першамайскі, Невельскі, Краснагораўка, Георгіеўка, Мар'інка, Багаяўленка, Вуглядар. Варожыя авіяўдары зафіксаваны паблізу Вясёлага, Невельскага і Мар'інкі.

На Запарожскім кірунку агнявы абстрэл зазналі абшары такіх паселішчаў як Урэмеўка і Наваполь Данецкай вобласці ды Малінаўка, Гуляйполе, Залізнічнае, Белагор'е, Арэхаў, Новаданілаўка, Новаандрэеўка і Стэпавы пад Запарожжам. Таксама вораг нанёс авіяцыйныя ўдары ля Малой Такмачкі.

На Херсонскім кірунку ад варожага артылерыйскага агню пацярпелі прадмесце і Херсон, а таксама абшары больш як 20 паселішчаў, у тым ліку Залатая Балка, Мелава, Зміеўка, Вясёлае, Мікалаеўка, Цягінка, Токараўка, Мікольскае, Антонаўка і Дняпроўскае Херсонскай вобласці.

У Новай Кахоўцы часова занятай тэрыторыі Херсонскай вобласці ў перыяд з 7 да 9 лютага назіраюцца шматлікія выпадкі марадзёрства расейскімі захопнікамі. Новапрыбылыя вайскоўцы расейскіх акупацыйных войскаў актыўна заладоўваюць нарабаваную маёмасць у вайсковыя цяжкавікі.

У месце Марыюпалі Данецкай вобласці расейскія захопнікі арганізавалі рамонт сваёй вайсковай тэхнікі, якая назнарок была пашкоджаная расейскімі вайскоўцамі, каб не ўдзельнічаць у баявых дзеяннях. Асноўная прычына няспраўнасці вайсковай тэхнікі - наўмыснае пашкоджанне рухавікоў.

У мэтах кампенсацыі маштабных ваенных страт з пачатку лютага гэтага года Расея выкарыстала блізу 1200 чалавек з расейскай прыватнай вайсковай кампаніі "Вагнер", якія былі завербаваныя ў турмах з часова акупаваных тэрыторый Аўтаномнай Рэспублікі Крым.

Авіяцыя Сіл абароны Украіны на працягу дня нанесла 16 удараў па абшарах засяроджвання асабовага складу і вайсковай тэхнікі акупантаў, а таксама 2 удары па пазіцыях зенітна-ракетных комплексаў. Таксама нашы абаронцы збілі самалёт Су-25 і БЛА тыпу "Арлан". Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі за дзень пацэлілі ў 4 абшары засяроджвання жывой сілы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках