Двое расейскіх вайскоўцаў пасля абмену паўторна патрапілі ў палон
14- 16.02.2023, 21:51
- 17,018
Вайна нічому не навучыла?
Двое расейскіх захопнікаў - Аляксандр Фаменка і Руслан Вальяшын - паўторна патрапілі ў палон да ўкраінскіх вайскоўцаў пасля абмену палоннымі.
Як паведамляеЦензор.НЕТ, пра гэта заявіў упаўнаважаны ВР у правах чалавека Дзмітрый Лубінец у эфіры нацыянальнага тэлемарафону навін у чацвер, 16 лютага.
З ягоных слоў, расейцы ўжо пабывалі ва ўкраінскім палоне, але вярнулі іх у Расею ў абмен на ўкраінцаў.
«Каго яны вяртаюць - адразу адпраўляюць на фронт. Мы думаем, што гэта паказчык таго, што там велізарнае недаўкамплектаванне жывой сілай», - адзначыў амбудсмэн.