29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус дамогся кампенсацыі за камень у мяшэчку з арахісам

8
Беларус дамогся кампенсацыі за камень у мяшэчку з арахісам

Сума яго здзівіла.

Чытачу «Онлайнера» Даніілу ў мяшэчку з арахісам трапіўся камень. Ён напісаў скаргу і атрымаў на яе адказ.

Паколькі няма дакладных довадаў, што камень быў у пакуначку да ўскрыцця, журналісты надумалі не паказваць назву фірмы-вытворцы. Ды і гэта не галоўнае. Значна цікавей, якую кампенсацыю даслалі Даніілу.

Вось кароткі змест ліста ад вытворцы на яго скаргу: мы просіць прабачэння, будзем сачыць за сітуацыяй, такога не паўторыцца, «у якасці кампенсацыі гатовыя выслаць вам грашовую суму на кантактны нумар тэлефона».

Пасля гэтага ліста Даніілу прыйшло SMS аб папаўненні балансу.

Пяць рублёў кампенсацыі. На іх Данііл можа купіць яшчэ два пачкі арэшкаў. Хлопец настолькі здзівіўся гэтай суме, што ён папрасіў напісаць пра гэтую гісторыю.

Журналісты спыталі, на што ж Данііл разлічваў. Ён адказаў: «Ды не ведаю, можна хацець што хочаш. Я думаў, вышлюць якіх 50 рублёў, калі ўжо самі прапанавалі. Неяк у маіх знаёмых быў выпадак: сухарыкі трапіліся як камяні, дык ім каробку свежых даслалі».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках