22 лютага 2024, Чацвер, 3:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскіх кінатэатрах прыдумалі новы спосаб зарабіць на гледачах

15
У менскіх кінатэатрах прыдумалі новы спосаб зарабіць на гледачах

Ён абурыць аматараў 3D-фільмаў.

У кінатэатрах Менска - як дзяржаўных, так і прыватных - скасавалі пракат 3D-акуляраў, патлумачыўшы гэта «антыкавіднымі мерамі». Цяпер акуляры давядзецца купляць перад сеансам дадаткова да білета (ці прынесці свае), піша tochka.bу.

Менскія гледачы, надумаўшы паглядзець другую частку «Аватара», сутыкнуліся з нечаканым новаўвядзеннем у кінатэатрах: зараз 3D-акуляры не выдаюць перад паказам напракат — іх трэба купляць, прычым у кошт білета аксесуар не ўваходзіць.

Разбежка коштаў на акуляры — ад двух рублёў у прыватнай сетцы кінатэатраў Silver Screen да сямі рублёў у дзяржаўным «Кінавідэапракаце». Самі работнікі кінатэатраў тлумачаць новы пункт у прэйскурантах «распараджэннем эпідэміёлагаў праз каранавірусю, пры тым, што ў залах гледачоў рассаджваюць без захавання дыстанцыі.

У «Кінавідэапракаце» не сталі каментаваць новаўвядзенне, але ў прыватнай сетцы SKYLINE Cinema пацвердзілі, што сапраўды пачалі прадаваць акуляры — там яны каштуюць тры рублі.

- Пры выстаўленні кошту мы абапіраліся на наш прэйскурант, дзе кошт сеансаў пачынаецца ад пяці рублёў, - паведамілі маркетолагі.

Яны растлумачылі, што 3D-аксэсуар неабходна дэзінфікаваць, а так як акуляры дастаткова далікатныя, іх вырашылі не здаваць напракат, а прадаваць. Пры гэтым удакладнілі, што кінатэатр «не агітуе кожны раз купляць новыя акуляры» - можна прыносіць і свае:

- У такім выпадку мы папярэджваем, што кінатэатр не нясе адказнасці за якасць прагляду. Раней пры куплі білета мы нават прапісвалі крытэрыі да акуляраў (яны ў асноўным тычыліся шкельцаў), але потым зразумелі, што гэта не зусім зразумела для гледачоў, і адмовіліся ад такой пастановы.

Са слоў спецыялістаў, кінатэатр загадзя папярэджвае гледачоў аб неабходнасці набыць 3D-акуляры. Прычым рознымі спосабамі: як пры дапамозе акна падчас онлайн-набыцця квітка, так і ў касах.

А так увогуле можна?

Адвакатка Кацярына Савановіч распавяла, наколькі законнае ўвядзенне продажу 3D-акуляраў у кінатэатры.

— Набываючы білет, спажывец фактычна аплачвае паслугу прагляду таго ці іншага фільма, 3D-фармат жа прадугледжвае наяўнасць спецыяльных акуляраў. І тое, што раней кінатэатры выдавалі акуляры напракат, гэта ўсяго толькі жаданне гэтага кінатэатра. Усталяваўшы кошт і парадак продажу акуляраў, кінатэатр рэалізуе сваё права на выкананне паслугі, - патлумачыла юрыстка.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках