4 траўня 2024, Субота, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Матэвуш Маравецкі: Магчымая атака з Беларусі з мэтай узяць у аблогу Кіеў

7
Матэвуш Маравецкі: Магчымая атака з Беларусі з мэтай узяць у аблогу Кіеў
МАТЭВУШ МАРАВЕЦКІ

Акупантаў стрымлівае толькі цёплая зіма.

Расейскія войскі падчас новага наступу на Украіну могуць напасці з двух-трох розных кірункаў. Імаверна, расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін плануе зноў напасці на Кіеў.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністра Польшчы Матэвуш Маравецкі ў інтэрв'ю Bild.

«Я думаю, што план Пуціна і ягоных людзей, такіх як Валеры Герасімаў, ягоны новы галоўнакамандуючы расейскім войскам, палягае ў тым, каб ачапіць Украіну. І, рыхтуючы ўсе гэтыя планы, ён, верагодна, адчувае, што яму трэба атакаваць з двух ці трох розных кірункаў. Таму я думаю, што ўкраінцы не могуць выключаць наступ з Беларусі на паўночную частку Украіны, каб акружыць Кіеў з захаду», - мяркуе Маравецкі.

Ён растлумачыў, што цяпер зіма дастаткова цёплая, а гэта значыць, што зямля не падыходзіць для цяжкіх танкаў, артылерыі і іншай тэхнікі.

«Таму Пуцін, імаверна, захоча дачакацца, пакуль высахне ўвесь бруд, балоты і не вельмі падрыхтаваная глеба для наступу», - кажа Маравецкі.

«Згодна з усёй інфармацыяй, якую я маю з Украіны, я ведаю, што будзе яшчэ адзін расейскі наступ, магчыма, у сакавіку ці красавіку, і гэта будзе вельмі жорсткі наступ. Я думаю, што, на жаль, ён не толькі поўны нянавісці да Украіны, але таксама хоча яшчэ раз паказаць свайму народу, што ён доўгатэрміновы гулец, які ніколі не здаецца, і ён зноў нападзе на Кіеў, так, у мяне ёсць гэтыя асцярогі» , - распавёў Маравецкі.

Таксама ён адзначыў, што Пуцін ужо мабілізаваў дастаткова шмат вайскоўцаў, гаворка ідзе прыкладна аб 200 000 - 250 000 новых салдат.

«Нельга забываць, што рэсурсы Расеі сапраўды вялікія, і ў яе ёсць глыбокія кішэні. У яго шмат боепрыпасаў, шмат зброі і шмат людзей», - падсумаваў Маравецкі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках