26 красавiка 2024, Пятніца, 8:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка цяпер не зможа прыляцець у Турцыю

20
Лукашэнка цяпер не зможа прыляцець у Турцыю

Нават калі яго пакліча Эрдаган.

Турцыя спыняе тэхнічнае абслугоўванне самалётаў Boeing і Airbus з Расеі, Беларусі і Ірана праз санкцыі ЗША, паведамляе партал Haber Aero.

Генеральны дырэктар Havaş, даччынай кампаніі найбуйнейшага ў Турцыі пастаўшчыка паслуг па наземным абслугоўванні аэрапортаў TAV Airports, 31 студзеня накіраваў ліст адпаведным кампаніям, у якім гаворыцца, што амерыканскія Boeing і некалькі самалётаў Airbus еўрапейскай вытворчасці абслугоўвацца не будуць.

Адзначым, што Лукашэнка карыстаецца двума самалётамі вытворчасці ЗША - Boeing 737-800 і Boeing 767.

У кастрычніку 2022 года кіраўнік Турцыі Раджэп Эрдаган клікаў беларускага дыктатара ў Анкару. Цяпер жа візіт Лукашэнкі становіцца праблематычным праз тэхнічныя прычыны. Няўжо што беларускі бок папросіць у расейцаў самалёт Sukhoi Superjet 100.

Зрэшты, Лукашэнка можа апрабаваць на сабе пералёт грузавым самалётам ІЛ-76МД, якім ужо перамяшчаліся ў Ерэван Макей, Хрэнін і Вальфовіч.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках