28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Вуглядарам у палон УСУ здаліся марадзёры, якія лютавалі ў Бучы і Ірпені

3
Пад Вуглядарам у палон УСУ здаліся марадзёры, якія лютавалі ў Бучы і Ірпені

Вайсковыя злачынцы цяпер могуць паўстаць перад украінскім правасуддзем.

Пад горадам Вуглядарам у палон УСУ здаліся вайскоўцы 155-й брыгады марской пяхоты РФ. Як стала вядома, яны праславіліся марадзёрствам у Бучы і Ірпені падчас акупацыі часткі Кіеўскай вобласці.

«155 брыгада ў нас вядомая па Кіеўскім кірунку, калі штурмавалі горад Кіеў (у лютым і сакавіку 2022 года). Яны ўваходзілі ў Ірпень і Бучу. «Праславіліся» гэтыя байцы тым, што яны марадзёрылі і чынілі беззаконні. Аднак яны былі амаль у поўным складзе знішчаныя ў гэтым раёне», - распавёў начальнік аб'яднанага прэс-цэнтра Сіл абароны Таўрычнага кірунку палкоўнік Аляксей Дзмітрашкоўскі.

Затым брыгада была адноўленая і перакінутая на Данбас.

Сёння 10 іх байцоў здаліся ў палон УСУ.

Раней сайт Charter97.org пісаў, што 155-я брыгада РФ адмовілася штурмаваць Вуглядар. У бой кідаюць наймітаў з ПВК «Патрыёт» - «дзецішча» кіраўніка Мінабароны РФ Сяргея Шайгу.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках