24 красавiка 2024, Серада, 18:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На данос Канюшыка затрымалі яшчэ аднаго чалавека

22
На данос Канюшыка затрымалі яшчэ аднаго чалавека
ІГАР КАНЮШЫК

Правакатар-ябацька ў размове назваўся ўкраінскім уцекачом.

Міхасю Кавязу 27 гадоў. Родам ён з Чашнікаў, вучыўся ў прафтэхнічным ліцэі, а пасля пайшоў працаваць на Менскі завод колавых цягачоў, дзе працаваў да гэтага часу.

Яго затрымлівалі падчас жнівеньскіх падзеяў 2020 года. Затрымалі на выбарчым участку 9 жніўня і далі 13 сутак арышту. Спачатку ён быў на Акрэсціна, а пасля яго вывезлі ў лагер для зняволеных пад Слуцкам, створаны на базе ЛПП. Выпушчаны быў 14 жніўня, паведамляе «Наша Нiва».

У відэа правакатара Ігара Канюшыка хлопец расказвае, што з 2020 года вучыць беларускую мову і размаўляе па-беларуску. Міхаіл кажа, што ніколі не пойдзе забіваць украінцаў і нават крыху спачувае «ўцекачу» з чат-рулеткі (Канюшык робіць выгляд, што ён украінскі бежанец ад «расейскага міру», які жыве ў Чарнігаве) і абяцае, паклаўшы руку на сэрца, што не запісвае размову. Хутчэй за ўсё, да самага затрымання Міхаіл не ведаў, што Канюшык – даносчык.

На канале ГУБАЗіК сцвярджаецца, што хлопца ўжо затрымалі. Абвінавачваюць яго ў тым, пра што ён гаварыў у чат-рулетцы – рэгістрацыя ў плане «Перамога» і ўдзел у пратэстах.

Як раней паведамляў Charter97.org, Канюшык рэгулярна даносіць на беларусаў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках