Беларусаў папярэдзілі аб праблеме з'яўлення аранжавага полымя на газавай пліце
24- 2.02.2023, 20:15
- 25,732
Што рабіць, калі з'явіліся аранжавыя языкі.
У Міністэрстве энэргетыкі нагадалі беларусам аб неабходнасці своечасовага тэхнічнага абслугоўвання газавага абсталявання.
Сярод іншага ў міністэрстве паведамілі, што з'яўленне «языкоў» аранжавага полымя з'яўляецца адным з паказчыкаў таго, што прылада - газавая пліта або калонка - сталі працаваць дрэнна. У гэтым выпадку патрэбнае пазапланавае правяранне абсталявання.
Яшчэ да газавікоў па дапамогу варта звярнуцца, калі газавая калонка дрэнна грэе ваду, духоўка грэецца занадта павольна, а фаерка газавай пліты курыць.
У Мінэнэрга заўважылі, што правяранне газавага абсталявання, воданагравальнікаў і катлоў у кватэрах і дамах мае праводзіцца штогод. Гэта дазваляе прадухіліць выцек газу, выявіць няспраўнасці або палом аўтаматыкі бяспекі і г.д. Таксама на кантролі - самавольныя прылучэнні пліт і калонак, карыстанне пратэрмінаваным абсталяваннем ды іншыя парушэнні.
У экстранных выпадках, пры паху газу беларусам неабходна тэлефанаваць у аварыйную газавую службу - 104.