УСУ падарвалі буйную вайсковую базу РФ пад Вуглядарам: ліквідавана 100 акупантаў
4- 3.02.2023, 9:02
- 21,656
Знішчанае фармаванне другога эшалона для наступу на горад.
У акупаваным сяле Кірылаўка Данецкай вобласці ўкраінскія вайскоўцы «дэнацыфікавалі» блізу 100 расейскіх вайскоўцаў. 28 студзеня ўкраінская выведка атрымала паведамленне аб фармаванні ў вёсцы Кірылаўка другога эшалона для наступу на Вуглядар, які знаходзіцца ўсяго за 5 км.
Пра гэта паведамляе ваенны журналіст Андрэй Цапліенка са спасылкай на ўласныя крыніцы. Камандаванне акупантаў засяродзіла ў населеным пункце больш за 1,5 тысячы захопнікаў.
«Школу запоўнілі, як бочку селядцом, астатнія распаўзліся па хатах. Апошнім пашанцавала, а тым, што ў бочцы, - не, таму што яна нечакана выбухнула», - паведамілі датычныя да знішчэння супраціўніка вайскоўцы.
Агулам удалося ліквідаваць больш за сотню акупантаў РФ і тэхніку. Звесткі аб знішчаных захопнікаў увесь час абнаўляюцца ў бок павелічэння.