29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта ўпершыню ў гісторыі»: расейскі тэлевядоўца звярнуў увагу на ўнікальную з'яву ў РФ

11
«Гэта ўпершыню ў гісторыі»: расейскі тэлевядоўца звярнуў увагу на ўнікальную з'яву ў РФ
ВІКТАР ЕРАФЕЕЎ

Жорсткасць расейцаў - зусім не навіна.

Расейскі апазіцыянер, пісьменнік і тэлевядоўца Віктар Ерафееў адзначыў, што жорсткасць расейцаў - зусім не навіна (успомніць хаця б здзекі з царскіх дачок!), аднак тое, што адбываецца цяпер, - гэта ўсё ж унікальная з'ява.

«Гэта ўпершыню ў гісторыі, калі ў Расеі «гопніцтва» прыйшло да ўлады. Былі ўсякія гідоты. Быў Іван Жахлівы, быў Ленін, Сталін. Але каб «гопніцтва» прыйшло. Вось такая гісторыя. Гісторыя-казка», - выказаў сваё меркаванне экспэрт у інтэрв'ю Дзмітрыю Гардону.

Таксама Ерафееў згадаў аб тым, што вялікі рускі пісьменнік Чэхаў меў украінскія карані і ў сваіх лістах пісаў, што, прыязджаючы ва Украіну, ён адпачывае душой.

«Але ж ён не выскачыў з ГУЛАГу. Ён проста прыехаў ва Украіну, а Сумы - гэта ж побач з мяжой. Разумееце, мы ўсё гэта раней не аналізавалі», - сказаў пісьменнік.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках