2 траўня 2024, Чацвер, 0:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Скідваю бронік і сыходжу»: расейскія вайскоўцы паднялі бунт на перадавой

6
«Скідваю бронік і сыходжу»: расейскія вайскоўцы паднялі бунт на перадавой

Украінская разведка апублікавала перахоп размовы.

Расейскія акупанты адмаўляюцца ваяваць на пярэднім краі, вінавацячы камандаванне ў праблемах з забеспячэннем.

Перахоп размовы апублікавала ГУР Мінабароны Украіны.

Акупант РФ дакладвае свайму камандзіру абстаноўку на «перадавой» і папярэджвае, што ў любы момант гатовы кінуць баявую пазіцыю і з'ехаць дадому. Захопнікі не жадаюць ваяваць без забеспячэння і без магчымасці сувязі з іншымі падраздзяленнямі.

Імаверна, голад і невядомасць ужо настолькі стамілі іх, што яны наўпрост хамяць камандаванню і гатовыя дэзертыраваць.

«З перадавой у нас сувязі няма. Мы зараз псіханём і развернемся, мы ідзём на… адсюль! Мы без жратвы, яно нам трэба?! Што яны там папрыдумлялі, нейкае глупства. Ну, а цяпер няхай бяруць і неяк адбіваюць гэтыя месцы... Я вяртаюся дадому… зараз прыходжу да вас, скідаю бронік і еду дадому», - заявіў акупант.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках