16 красавiка 2024, aўторак, 15:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Няўзораў: Усякая дыктатура толькі на тры адсоткі трымаецца на лютых фанатыках

5
Няўзораў: Усякая дыктатура толькі на тры адсоткі трымаецца на лютых фанатыках

Журналіст расказаў, як расейскім і беларускім спартоўцам трапіць на Алімпіяду.

Беларускі фонд спартовай салідарнасці запатрабаваў ад МАК не дапускаць спартоўцаў-лукашыстаў да Алімпіяды. Аўтары заявы падтрымалі ўзмацненне спартыўных санкцый, якія ўжо дзейнічаюць у дачыненні да Беларусі і Расеі. Яны таксама заклікалі МАК усебакова абараняць правы ўкраінскіх і беларускіх свабодных спартоўцаў і адмыслоўцаў.

Вядомы журналіст Аляксандр Няўзораў расказаў, што трэба было б зрабіць расейскім і беларускім спартоўцам, каб трапіць на Алімпіяду.

— Працягваюцца гэтыя бясконцыя размовы наконт удзелу пуцінскіх спартоўцаў у Алімпіядзе. Не толькі пуцінскіх, але яшчэ і беларускіх, — расказвае публіцыст на сваім канале. - Справа ў тым, што цяпер да Літвы, Латвіі, Эстоніі і Польшчы далучыліся і Злучаныя Штаты Амерыкі, якія заклікалі Міжнародны алімпійскі камітэт не пускаць ні расейскіх, ні беларускіх спартоўцаў на Алімпіяду-2024. Прычым не пускаць ні ў якім выглядзе, нават калі яны будуць выступаць за Ганну ці Конга.

І тут трэба разумець, што нават маўчанне, глухое баязлівае маўчанне медыйнай асобы, кожнай знакамітасці - гэта ўсё адно маўчанне аб вайне. Гэта ўсё адно важкая, сур'ёзная, істотная дапамога і пуцінізму, і яго злачынствам.

Усякая дыктатура толькі на тры адсоткі трымаецца на лютых фанатыках. А асноўны яе падмурак - гэта маўчуны, баязліўцы і так званыя «ах, усё не так адназначна».

У пытанні вайны і ў пытанні дыктатуры ніякіх тых, хто ўстрымаўся, быць наогул не можа ў прынцыпе.

Калі спартоўцу ўжо зусім цяжка і хочацца катацца, прысядаць, падскокваць на міжнародным узроўні - хай тады робіць афіцыйную заяву аб сваім стаўленні да вайны і да пуцінскага фашызму. І тады на падставе гэтай заявы Міжнародны алімпійскі камітэт і павінен вызначаць, ці можа гэты персанаж быць дапушчаны ці не? - рэзюмуе публіцыст.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках