Кадыраўцы падстрэлілі прапагандыста РФ, які раней выступаў з чэрапам абаронцы Марыупаля
- 4.02.2023, 17:00
- 19,014

Інцыдэнт адбыўся ў глыбокім тыле.
4 лютага стала вядома аб надзвычайнай падзеі ў акупаванай Кадзіеўцы Луганскай вобласці. Кулю атрымаў расейскі прапагандыст Ігар Мангушаў, які здзекаваўся з абаронцаў Марыупаля.
Інфармацыя апублікаваная ў тэлеграм-канале Дзяніса Казанскага, украінскага журналіста, які спецыялізуецца ў пытаннях Данбаса.
Казанскі сцвярджае, што гэта адбылося 3 лютага. У гэты час прапагандысцкія рэсурсы паведамілі, што Мангушаў апынуўся ў лякарні з раненнем галавы.
Цяпер расеец знаходзіцца ў цяжкім стане - пра гэта сведчаць фатаграфіі, зробленыя ў палаце медыцынскай установы. Пакуль жывы.

На здагадку журналіста, на Мангушава ўчынілі напад кадыраўцы.
Акрамя таго, паведамляюць некаторыя падрабязнасці здарэння:
• калібр кулі - 9 мм, магчымая зброя - пісталет;
• кірунак стрэлу - ззаду зверху ўніз пад кутом 45 градусаў.
Мангушаў - член расейскай шавіністычнай супольнасці «ENOT CORP» - у 2014-2015 гадах удзельнічаў у акупацыі Данбаса. У жніўні 2022 года прапагандыст выйшаў на сцэну, трымаючы ў руках чэрап абаронцы Марыупаля, і заклікаў знішчаць украінцаў. Пасля гэтага ён, відаць, апынуўся ў зоне баявых дзеянняў. Тут атрымаў пазыўны «Бераг» і выконваў загады расейскага камандавання ў падраздзяленні ўправы БПЛА.
Месца, дзе падстрэлілі прапагандыста з РФ - акупаваная Кадзіеўка ў Луганскай вобласці. Кадзіеўка - глыбокі тыл войска РФ: да лініі фронту - блізу 45 км.