Цуду не здарылася: ВУП Беларусі прадоўжыў падзенне
8- 4.02.2023, 17:34
- 8,078

Ці ёсць перадумовы росту ў найбліжэйшай будучыні?
За мінулы год ВУП Беларусі скараціўся на 4,75 адсотка ў параўнанні з папярэднім годам, адкаціўшыся такім чынам да ўзроўню 2011-2012 гадоў.
«Як бачна з графіка, эканамічнага цуду, пра які так шмат нам расказвалі, не здарылася, і галоўны рухавік ВУП у глыбокім «заняпадзе», — піша тэлеграм-канал «Нашы Грошы».
Падзенне ў мінус адбылося даўно - у красавіку мінулага года, і дагэтуль няма нават намёку на тое, што ў агляднай будучыні атрымаецца выпаўзці ў «плюс». Мала таго, відавочна, што ёсць вельмі шмат фактараў, якія могуць гэтыя паказчыкі зрабіць яшчэ горшымі ўжо ў хуткім часе».
