28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка рызыкуе перайсці дарогу кітайцам?

12
Лукашэнка рызыкуе перайсці дарогу кітайцам?

Чаму беларускі дыктатар не мог дамаўляцца пра літый у Зімбабвэ.

Палітолаг Аляксандр Фрыдман у сваім Telegram-канале пракаментаваў інфармацыю зімбабвійскіх СМІ, што нібыта мэтай візіту Лукашэнкі ў афрыканскую краіну стала спроба атрымаць долю ў мясцовым літыйным бізнэсе.

Адзначым, Зімбабвэ валодае найбуйнейшымі запасамі літыю ў Афрыцы:

Пры ацэнцы гэтай публікацыі трэба ўлічваць тры чыннікі:

1) The News Hawks – выданне, якое рэзка крытыкуе прэзідэнта Зімбабвэ Мнангагву і асабліва карупцыю ў краіне. Яно не першы раз негатыўна піша пра супольныя праекты Менска і Харарэ. Вобраз Мнангагвы, які распрадае зімбабвійскія рэсурсы сумнеўным рэжымам, шырока распаўсюджаны ў Зімбабвэ.

2) Мнангагвэ сёлета чакаюць прэзідэнцкія выбары і ягоная перамога пад вялікім пытаннем. У выпадку паразы дзейнага прэзідэнта любыя дамоўленасці могуць быць перагледжаныя. Так што ляцець у Зімбабвэ варта было хутчэй пасля мясцовых выбараў, а не цяпер. Але ў Лукашэнкі, здаецца, няма часу.

3) Зімбабвійскі літый – сфера інтарэсаў Кітая. Малаверагодна, што Пекін дазволіў бы «сяброўскаму рэжыму» (але ўсё ж чужому) умяшацца ў вотчыну КНР. А сам Лукашэнка рызыкуе перайсці дарогу кітайцам? Яшчэ менш верагодна, бо асабліва ў кантэксце няўдалай для Расеі сітуацыі на фронце ва Украіне афіцыйны Менск робіць стаўку менавіта на падтрымку Кітая.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках