Лукашэнка заявіў, што яго рыхтуюцца забіць
184- 6.02.2023, 13:01
- 99,160

Дыктатар расказаў аб планах яго зрынання.
Лукашэнка абмаляваў некалькі сцэнароў свайго зрынання. Дыктатар агучыў іх на сустрэчы з генеральным пракурорам Андрэем Шведам.
«Зрынанне, маё забойства, забойствы службовых асоб. І ты там не ў апошніх шэрагах (гэта не для таго, каб цябе напалохаць, ты сам гэта ведаеш). Гэта значыць усіх, хто папярок горла стаў, - усіх прыбраць. Гэта будзе фінансаваць Захад», - расказаў Лукашэнка.
Раней, як пісаў сайт Charter97.org, беларускі дыктатар расказваў, што спецслужбы ЗША рыхтавалі яго выкраданне. Для гэтых мэт быў падрыхтаваны склеп у Гомельскай вобласці.