19 сакавiка 2024, aўторак, 11:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пуцін рыхтуе шалёныя рэчы на 24 лютага»

54
«Пуцін рыхтуе шалёныя рэчы на 24 лютага»

Вайсковы экспэрт расказаў аб планах Крамля.

Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін можа рыхтаваць «вар’яцкія рэчы» на гадавіну поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну. Для Расеі на карту пастаўлена абсалютна ўсё, і Крэмль адчувае, што дарогі назад няма.

Сярод небяспечных «сюрпрызаў», якія можа рыхтаваць краіна-агрэсарка Расея на 24 лютага ракетныя ўдары па ўкраінскіх мастах. Акупанты могуць нанесці такія ўдары, каб адарваць левабярэжжв ад Правабярэжжа і пакінуць фронт без паставак узбраення ад Захаду. Такое меркаванне выказаў вайсковы экспэрт Пётр Чэрнік «24 каналу».

Аднак эксперт адзначае, што ва Украіны вырас узровень супрацьпаветранай абароны, таму мы зможам збіць ледзь не ўсе расейскія ракеты.

«Мы саб'ём блізу 90% іх ракет, а яшчэ ў іх сур'ёзныя праблемы з прыцэльваннем, гэта не HIMARS на Херсоншчыне. Усе вельмі добра памятаюць тыя фота - гэта проста філігранная праца. Разумеем, наколькі ў іх усё цяжка ў частцы радыёлакацыйнага навядзення, а праз спадарожнік яшчэ цяжэй, таму што сістэма складаная, хоць яе і нельга не ўлічваць, бо час ад часу ўсё ж «Шахеды» далятаюць да сваіх цэляў», – кажа Чэрнік.

Але краіна-агрэсарка можа выкарыстоўваць супраць Украіны гіпергукавыя ракеты «кінжалы». А гэты тып ракет украінская СПА не можа збіць.

Чэрнік падкрэсліў, што нельга змяншаць вар'яцтва Расеі, бо ў краіны-агрэсаркі на карту пастаўлена ўсё. У акупантаў няма дарогі назад.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках